29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Палтаве археолагі раскапалі старажытнае скіфскае гарадзішча

2
У Палтаве археолагі раскапалі старажытнае скіфскае гарадзішча
СКІФСКАЕ ГАРАДЗІШЧА Ў ПАЛТАВЕ
ФОТА: FACEBOOK.COM/BILSKGELON

Гарадзішча належыць да канца VIII - пачатку III стагоддзяў да нашай эры.

На старонцы гісторыка-культурнага запаведніка «Бельск» у Facebook былі апублікаваныя фота раскопак Бельскага гарадзішча (Палтаўская вобласць Украіны).

На селішчы скіфскага часу з вонкавага боку Усходняга ўмацавання Бельскага гарадзішча былі выяўленыя артэфакты эпохі Кіеўскай Русі (абломкі керамікі), а таксама прадметы эпохі ранняга жалезнага веку (абломкі керамікі і наканечнікі стрэл).

Адзначым, што Бельскае гарадзішча належыць да канца VIII - пачатку III стагоддзяў да нашай эры. Агульная плошча гарадзішча 4400 гектараў.

СКІФСКАЕ ГАРАДЗІШЧА Ў ПАЛТАВЕ
ФОТА: FACEBOOK.COM/BILSKGELON
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках