20 красавiка 2024, Субота, 0:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Львове эвакуявалі 800 пасажыраў чыгуначнага вакзала

У Львове эвакуявалі 800 пасажыраў чыгуначнага вакзала

Будынак вакзала нібыта «замінавалі».

У суботу, 20 кастрычніка, у Львове праз ананімнае паведамлення аб мінаванні чыгуначнага вакзала эвакуявалі блізу 800 пасажыраў і работнікаў чыгункі.

Пра гэта паведамляе паліцыя Львоўскай вобласці ў Facebook.

На месцы працавалі экспэрты-выбухатэхнікі, кінолаг, следча-аператыўная група і іншыя службы, якія задзейнічаюцца ў такіх выпадках. Выбухоўкі і небяспечных прадметаў не знайшлі.

Паліцыянты ўстанаўліваюць асобу чалавека, які паведаміў аб ілжывым мінаванні. Таксама разглядаецца пытанне аб адкрыцці крымінальнай справы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках