20 красавiка 2024, Субота, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стывен Хокінг прадказаў з'яўленне на зямлі расы звышлюдзей

24
Стывен Хокінг прадказаў з'яўленне на зямлі расы звышлюдзей

Створаны з дапамогай геннай інжынерыі новы від людзей знішчыць прадстаўнікоў сённяшняга біялагічнага віду.

Здагадка выбітнага брытанскага фізіка Стывена Хокінга аб тым, што ў свеце можа з'явіцца новая раса дасканалых людзей, выклікала мноства спрэчак сярод ягоных калег. Фізік сцвярджаў, што новы від людзей з'явіцца дзякуючы тым, хто зможа заплаціць вялікія грошы за змяненне генетычнага кода свайго і сваіх дзяцей, паведамляе zi.dn.ua са спасылкай на The Guardian.

Як піша выданне, гэтае страшнае прароцтва фізік зрабіў у сваіх артыкулах і эсэ. Брытанскі навуковец (ужо нябожчык) пісаў, што створаны з дапамогай геннай інжынерыі новы від людзей знішчыць прадстаўнікоў сённяшняга біялагічнага віду.

«Я перакананы, што цягам гэтага стагоддзя людзі даведаюцца, як мадыфікаваць інтэлект і інстынкты - такія, як агрэсія, - пісаў Хокінг. - Магчыма, будзе прыняты закон, які забароніць генетычныя змены для людзей. Але сёй-той не зможа пярэчыць спакусе палепшыць чалавечыя якасці, такія як памяць, устойлівасць да хвароб і працягласць жыцця».

У «кароткім адказе на вялікія пытанні» навуковец выказаў здагадку, што заможныя людзі найбліжэйшым часам змогуць скарыстацца рэдагаваннем генетычнага кода, якое дазволіць ім стаць суперлюдзьмі, якія валодаюць пашыранай памяццю, устойлівасцю да хвароб, выдатным інтэлектам і даўгавечнасцю.

На ягоную думку, для тых, хто «не прапампаваўся», гэта будзе мець адпаведныя наступствы.

«Са з'яўленнем такіх звышлюдзей з'явяцца і сур'ёзныя палітычныя праблемы для не палепшаных людзей, не здольных канкураваць», - адзначыў навуковец.

«Напэўна, яны вымруць ці стануць няважнымі. Іх месца зоймуць істоты, якія самі сябе стварылі і якія будуць паляпшаць свае характарыстыкі з яшчэ больш хуткім тэмпам», - выказаў меркаванне Хокінг.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках