2 траўня 2024, Чацвер, 6:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Зяленскі ідзе ў прэзідэнты Украіны?

91
Уладзімір Зяленскі ідзе ў прэзідэнты Украіны?
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Названае імя кіраўніка перадвыбарчага штаба.

Удзел Зяленскага ў выбарах - пытанне вызначанае, але, як паведамляюць крыніцы, з заявай пра афіцыйны старт ён будзе цягнуць да апошняга.

Крыніцы заявілі, што алігарх Ігар Каламойскі мае намер ўключыцца ў прэзідэнцкую кампанію-2019, для чаго і зрабіў стаўку на лідара «Квартала 95», паведамляе УКРОП са спасылкай на Диалог.UA.

Удзел Уладзіміра Зяленскага ў будучых выбарах ужо канчатковы.

Хоць крыніцы з асяроддзя Каламойскага прызнаюцца, што раней былі нейкія сумненні ў гэтым пытанні. Нягледзячы на тое, што рэйтынгі гумарыста паказвалі добрую дынаміку, ні ягоная каманда, ні ён сам акунацца ў вялікую палітыку не спяшаліся.

Штаб Зяленскага ўзначаліў Ігар Баканаў, які, дарэчы сказаць, фармальны кіраўнік партыі «Слуга народа».

На гэтым этапе абмяркоўваюцца канчатковыя каналы фінансавання, план дзеянняў. У той жа час, як высветлілася, перадвыбарчай праграмы ў Зяленскага яшчэ няма. Праблемы ёсць і з паліттэхнолагамі.

«Са смешнага - на агледзіны да Каламойскага вадзілі і кіраўніцу камітэта свабоды слова, дэпутатку ад «Народнага фронту» Вікторыю Сюмар. Але Ігар Валер'евіч яе забракаваў, і да працы каманды яна пакуль не падключылася», - распавёў інфарматар.

Напісаць каментар 91

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках