26 красавiка 2024, Пятніца, 2:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка супраць ільгот студэнтам на аплату праезду

55
Лукашэнка супраць ільгот студэнтам на аплату праезду
ФОТА: BILA.BY

Грошай на гэта няма, кажа ён.

Пра гэта ён заявіў на сустрэчы са студэнтамі Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і іншых ВНУ рэгіёну.

Адно з пытанняў, якое задалі студэнты, датычылася магчымасці ўвядзення для іх ільгот на праезд у грамадскім транспарце, паведамляе прэс-служба дыктатара. Лукашэнка падкрэсліў, што не з'яўляецца прыхільнікам такога падыходу, і нагадаў, што раней у Беларусі яшчэ з савецкіх часоў існавала цэлая сістэма льгот.

«Краіна ільготнікаў. Нафты і газу няма, як у Расеі. А мы яшчэ з савецкіх часоў...Як калупнуць, са сталінскіх часоў некаторыя льготы былі», - сказаў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што, калі паўстала пытанне навядзення парадку ў гэтым пытанні, была прынятая пастанова скасаваць усе льготы, а наступным указам устанавіць тым, каму сапраўды неабходная падтрымка.

Больш за тое, што тычыцца студэнтаў, ВНУ выдаюцца з бюджэту пэўныя сродкі, якімі яны могуць распараджацца і накіроўваць у тым ліку на сацыяльную падтрымку. «Каб яны разам з камсамолам, прафзвязам і кіраўніцтвам ВНУ вызначылі, каму трэба дапамагчы, і не толькі для праезду», - растлумачыў Лукашэнка.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках