25 красавiка 2024, Чацвер, 4:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісія: Колькасць нелегальных мігрантаў у Нямеччыне невядомая

Еўракамісія: Колькасць нелегальных мігрантаў у Нямеччыне невядомая

Частка нелегальнай міграцыі ў Нямеччыну ажыццяўляецца ў «шэрай зоне».

Колькасць нелегальных мігрантаў, якія штодня прыбываюць у Нямеччыну, большая, чым гэта ўяўляецца на падставе звестак статыстыкі. Пра гэта ў ноч на суботу, 20 кастрычніка, піша выданне Die Welt, спасылаючыся на ўнутраны дакумент Еўракамісіі.

У сярэднім кожны дзень у Нямеччыне 460 замежнікаў афіцыйна падаюць прашэнне аб наданні ім прытулку, аднак частка міграцыйных плыняў ажыццяўляецца ў «шэрай зоне» і не пацвярджаецца афіцыйнымі дакументамі. Ніякіх дакладных і «сур'ёзных» статыстычных звестак аб тым, што адбываецца ў гэтай зоне, няма, гаворыцца ў дакуменце. Большасць нелегальных мігрантаў прыбывае ў Нямеччыну з Сірыі, Ірака, Нігерыі, Афганістана, Турцыі і Ірана, піша dw.com.

Аднак у Нямеччыне сёлета значна скарацілася колькасць новых суіскальнікаў палітычнага прытулку. З пачатку студзеня да канца верасня 2018 года мігранты падалі 124405 першасных прашэнняў, што на 17,6 адсотка менш, чым за аналагічны перыяд 2017-га, паведаміла ў чацвер, 18 кастрычніка, Федэральнае агенцтва міграцыі і ўцекачоў (BAMF).

За першыя дзевяць месяцаў 2018 года Нямеччына на падставе Дублінскага пагаднення вярнула ў іншыя краіны ЕЗ 7208 мігрантаў. Скарацілася і колькасць незаконных уездаў на тэрыторыю ФРГ. За перыяд да 9 кастрычніка федэральная паліцыя прадухіліла 32124 нелегальных уездаў у краіну. За ўвесь 2017 год такіх выпадкаў было 50154, а ў 2016-м – 111 843, паведамляе федэральная паліцыя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках