2 траўня 2024, Чацвер, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

14 гадоў таму была забітая журналістка Вераніка Чаркасава

14 гадоў таму была забітая журналістка Вераніка Чаркасава
ВЕРАНІКА ЧАРКАСАВА

Забойства Веранікі Чаркасавай, учыненае ў 2004 годзе, дагэтуль не раскрытае.

Вераніка Чаркасава была забітая 20 кастрычніка 2004 года. Яе знайшлі ва ўласнай кватэры ў Менску. Забойца нанёс журналістцы больш за 40 удараў нажом.

Чаркасава пісала на розныя тэмы, у тым ліку крымінальныя, аднак следства першапачаткова разглядала ў якасці асноўнай версію забойства на бытавой глебе. Падазраванымі былі названыя 15-гадовы сын журналісткі і яе айчым. У красавіку 2005 года падазрэнне з іх знялі.

Калегі Чаркасавай мяркуюць, што яе забойства з вялікай доляй імавернасці магло быць звязанае з прафесійнай дзейнасцю. Зрэшты, прадстаўнікі творчай майстэрні «Агенцтва журналісцкіх расследаванняў» пры БАЖ выказалі версію, што Чаркасава магла быць уцягнутай у вайну паміж дзвюма кланавымі групоўкамі за ўстанаўленне кантролю над гомельскім заводам у вытворчасці вінаў. Журналістка, на іх думку, магла валодаць інфармацыяй, апублікаванне якой пагражала аднаму з канфліктуючых бакоў стратай значнай сумы грошай.

Калегі Чаркасавай агучылі і іншую версію забойства - у ёй фігуравалі былы «Інфабанк» (цяпер «Трастбанк») і тэма продажу зброі Іраку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках