2 траўня 2024, Чацвер, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША маюць намер дэнансаваць дамову РСМД

ЗША маюць намер дэнансаваць дамову РСМД

Вашынгтон апавясціць Маскву аб намеры дэнансаваць Дамову аб забароне ракет меншай і сярэдняй далёкасці дзеяння.

Дамова была падпісаная ў 1987 годзе Міхаілам Гарбачовым і Рональдам Рэйганам.

Амерыканскія сродкі інфармацыі са спасылкай на крыніцы ў адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа паведамляюць, што дарадца прэзідэнта Трампа ў пытаннях нацыянальнай бяспекі Джон Болтан паведаміць пра гэта прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну падчас іх сустрэчы ў Маскве ў пачатку будучага тыдня.

Галоўнай падставай для гэтай пастановы стала парушэнне дамовы Расеяй, якая, як сцвярджаюць Злучаныя Штаты пачала дыслакацыю ў Еўропе ракет малога радыусу дзеяння, здольных несці ядзерныя боегалоўкі. Два тыдні таму падчас сустрэчы з міністрамі абароны краін-чальцоў NATO міністр абароны ЗША Джэймс Мэціс заявіў, што дзеянні Расеі «непрымальныя» і папярэдзіў, што, калі Масква не зменіць свае паводзіны, Вашынгтон будзе вымушаны стварыць адэкватную процівагу новым расейскім ракетам, паведамляе «Радыё свабода».

Чатыры гады таму Злучаныя Штаты ўпершыню афіцыйна папярэдзілі Расею аб тым, што яна ажыццяўляе дзеянні, якія парушаюць дамову РСМД. Пытанне аб дэнансацыі гэтай дамовы разглядалася яшчэ адміністрацыяй Барака Абамы, але ад гэтага кроку адмовіліся праз пратэсты Нямеччыны і асцярогі, што ён можа прывесці да гонкі ўзбраенняў. Аднак бесперапынныя парушэнні дамовы Расеяй і асцярогі ў Вашынгтоне што да таго, што гэта пагадненне абмяжоўвае магчымасці ЗША ў супрацьстаянні экспансіі Кітая ў Ціхаакіянска-азіяцкім рэгіёне, прымусілі адміністрацыю Трампа схіліцца на карысць адмовы ад дамовы РСМД.

Як адзначаюць крыніцы ў Белым доме, прэзідэнт Трамп пакуль не прыняў канчатковай пастановы, але чакаецца, што яна будзе прынятая найбліжэйшым тыднем.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках