2 траўня 2024, Чацвер, 4:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску пабіты тэмпературны рэкорд 88-гадовай даўніны

У Менску пабіты тэмпературны рэкорд 88-гадовай даўніны

У Беларусі чатыры дні запар, 16-19 кастрычніка абнаўляліся тэмпературныя рэкорды.

Пры гэтым 17, 18 і 19 кастрычніка перапісаныя максімумы дня за ўвесь перыяд метэаназіранняў, паведамляе БелаПАН.

19 кастрычніка на тэрыторыю краіны пачала паступаць больш халодная паветраная маса, аднак было цяплей, чым меркавалі сіноптыкі. Дарэчы, у Менску паветра прагрэлася да 17,6 градуса пры прагнозе 14-16. Тым самым быў пабіты тэмпературны рэкорд дня 1930 года (17,2 градуса).

Абнавіліся максімумы ў Віцебску - 17,6 (было 17,5 у 1957 годзе) і Гомелі - 20,7 (19,7 у 1996-м).

Тэмпературны рэкорд дня на ўсёй тэрыторыі краіны складаў 19,9 градуса вышэй за нуль (зафіксаваны ў 1961 годзе ў Берасці і ў 1996 годзе ў Васілевічах Гомельскай вобласці). Цяпер ён быў перавышаны амаль на два градусы. Самым цёплым месцам зноў выявіліся Васілевічы - 21,7 (у Берасці было 18,5).

На паўночным захадзе краіны было нашмат халадней. Мінімум дня адзначаны ў Лынтупах (Віцебская вобласць) на мяжы з Літвой - 11,5 градуса.

Напярэдадні, 18 кастрычніка новы рэкорд дня склаў 22,9 градуса цяпла (Брагін, Гомельская вобласць) супраць 22,4 (у Васілевічах у 2017 годзе). Абнавіліся максімумы ў сталіцы і ўсіх абласных цэнтрах, за выключэннем Гародні.

17 кастрычніка быў абноўлены тэмпературны рэкорд дня 39-гадовай даўніны (23,6 градуса ў Брагіне супраць 23 на метэастанцыі «Палеская» ў Берасцейскай вобласці). Упалі рэкорды ў Менску, Віцебску, Магілёве і Гомелі.

16 кастрычніка адзначаныя лакальныя тэмпературныя рэкорды, у тым ліку ў Віцебску, Гомелі і Магілёве.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках