25 красавiка 2024, Чацвер, 22:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лунінецкім раёне «бяспраўнік» збіў аўтаінспектара

У Лунінецкім раёне «бяспраўнік» збіў аўтаінспектара

Два выпадкі адбыліся на Берасцейшчыне ў верасні і кастрычніку.

Па першым распачатая крымінальная справа паводле артыкула 364 КК РБ "Гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў", паводле другога пакуль што праводзіцца праверка. Пра гэта паведамляе партал "Медыя-Палессе".

- Супрацоўнік Дзяржаўтаінспекцыі 15 верасня працаваў у сістэме адзінай дыслакацыі ў вёсцы Язвінкі, знаходзіўся пры выкананні службовых абавязкаў, - пракаментаваў "Медыя-Палессю" намеснік начальніка Лунінецкага РАУС Аляксандр Вярэніч. - Ён спыніў аўтамабіль, аднак кіроўца развярнуўся, а затым выбег з аўтамабіля і паспрабаваў уцячы, але быў затрыманы. Пасля таго калі высветлілася, што 57-гадовы жыхар Язвінак пазбаўлены пасведчання кіравання транспартам, ён праявіў агрэсію, стаў хапаць міліцыянта за вопратку і прычыніў яму цялесныя пашкоджанні.

Мера стрымання ў дачыненні да падазраванага пакуль не абіралася. Паводле інкрымінаванага артыкула парушальніку пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі аж да 6 гадоў.

18 кастрычніка адбыўся аналагічны выпадак на тэрыторыі Дзятлавіцкага сельсавета. Інспектар ДПС ДАІ спыніў п'янага веласіпедыста і запрасіў яго ў службовы аўтамабіль для афармлення пратакола. Той стаў паводзіць сябе агрэсіўна, парваў форменнае абмундзіраванне супрацоўніка ДАІ, які знаходзіўся пры выкананні службовых абавязкаў, і пашкодзіў службовы аўтамабіль. Яго затрымалі і даставілі ў міліцыю.

Праверку паводле гэтага факту праводзіць райаддзел Следчага камітэта.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках