18 красавiка 2024, Чацвер, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Завод піратэхнікі ў расейскай Гатчыне разбураны выбухам на 30%

4
Завод піратэхнікі ў расейскай Гатчыне разбураны выбухам на 30%

Магутны выбух адбыўся на заводзе піратэхнікі «Авангард».

Завод піратэхнікі «Авангард» у расейскай Гатчыне, дзе 19 кастрычніка адбыўся выбух, разбураны на 30%. Пра гэта агенцтву ТАСС паведаміў начальнік прэс-службы Паўночна-Заходняга рэгіянальнага цэнтра МНС РФ Фёдар Пальшын.

Паводле ягоных звестак, плошча разбурэння складзе 1200 м², пашкоджаныя вытворчыя памяшканні.

У прэс-службе МНС агенцтву паведамілі, што загінулі два чалавекі і пяцёра дастаўленыя ў лякарню.

МНС апошнім разам правярала «Авангард» у снежні 2016 года, Растэхнагляд - у 2015 годзе.

Следчы камітэт РФ распачаў крымінальную справу паводле прыкмет злачынства, прадугледжанага ч 2 арт 217 КК РФ (парушэнне правілаў бяспекі на выбухованебяспечных аб'ектах, што пацягнула з неасцярожнасці смерць чалавека).

Раней паведамлялася аб адным загінулым у выніку выбуху. «Фантанка» адзначала, што выбухная хваля цалкам зруйнавала адзін з цэхаў, руінамі засыпала чыгунку.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках