25 красавiка 2024, Чацвер, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Андрэя Шарэнду змясцілі ў ІЧУ

2
Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Андрэя Шарэнду змясцілі ў ІЧУ
АНДРЭЙ ШАРЭНДА

Магчыма, суд над актывістам адбудзецца ў панядзелак.

19 кастрычніка міліцыя затрымала ў Берасці мясцовага актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Шарэнду. Магчыма, суд над ім адбудзецца ў панядзелак, паведамляе «Белсат».

Таксама сёння міліцыя ўручыла позвы берасцейскім актывістам Яўгену Скрабцу і Валеру Фамінскаму, а таксама журналістам Аляксандру Леўчуку і Мілане Харытонавай.

Скрабец і Фамінскі традыцыйна бяруць удзел у нядзельных акцыях: кормяць галубоў на плошчы Леніна. Так яны пратэстуюць супраць будаўніцтва ў Берасці акумулятарнага завода.

Ляўчук і Харытонава традыцыйна асвятляюць гэтыя акцыі для тэлеканала «Белсат».

Міліцыя патлумачыла адрасатам позваў, што яны павінны з'явіцца для тлумачэнняў з нагоды ўдзелу ў акцыі на мінулых выходных. Прыйсці ў аддзяленне ім трэба 21 кастрычніка - у дзень наступнай акцыі.

Актывісты мяркуюць, што ўлады зрабілі гэта наўмысна, каб перашкодзіць ім узяць удзел у кармленні птушак.

Актывісты атрымалі позвы раніцай, калі чакалі выхаду з ізалятара часовага ўтрымання Мікалая Статкевіча. Адзін з лідараў Беларускага нацыянальнага кангрэса адбыў пяць дзён арышту за ўдзел у кармленні птушак у мінулую нядзелю.

З учорашняга дня 5-дзённы арышт адбываюць таксама берасцейскія блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў, адны з самых актыўных удзельнікаў птушыных акцый.

Акумулятарны завод «iPower» будуюць у свабоднай эканамічнай зоне «Брэст». Мясцовыя актывісты сцвярджаюць, што прадпрыемства можа негатыўна паўплываць на экалогію ў рэгіёне. Пад зваротам супраць будаўніцтва завода падпісаліся 37 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках