2 траўня 2024, Чацвер, 13:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Інфарматыка, матэматыка ды іншае мне ў жыцці не прыдалося

105
Лукашэнка: Інфарматыка, матэматыка ды іншае мне ў жыцці не прыдалося

Дыктатар прызнаўся: студэнцкія гады для яго былі найцяжкімі

- Для мяне гэта не самыя шчаслівыя гады, гэта самыя цяжкія гады. Я не ведаю, як у вас, але ў мяне было так: і тады, калі я вучыўся, асвойваючы гісторыю, і тады, калі мне давялося займацца эканомікай. Я гуманітарый, а потым мяне пасадзілі на лаўку і прымусілі вывучаць інфарматыку, вышэйшую матэматыку ды іншае, якое збольшага мне ў жыцці не прыдалося, - цытуе Лукашэнку БелТА.

Нагадаем, з гуманітарнымі навукамі ў Лукашэнкі таксама праблемы. Самыя вядомыя скандальныя выказванні кіраўніка Беларусі звязаныя з гісторыяй і культурай.

«Чаго мы сарамацімся? Скарына быў не толькі беларус, ён жыў і ў Пецярбургу і тварыў там», - падзяліўся правадыр у 2006 годзе нечаканай інфармацыяй пра знакамітага беларускага асветніка і першадрукара. Вось толькі агульнавядома, што Францішак Скарына жыў у 1490-1541 гадах, а Пецярбург быў заснаваны ў 1703 годзе.

У 2002 годзе ў ток-шоу «Свабода слова» на тэлеканале НТВ Лукашэнка расказаў, што вырас і вучыўся на вершах Васіля Быкава.

«Аляксандр Рыгоравіч, ён піша прозу, - паспрабаваў выправіць пудла правадыра вядоўца ток-шоў Савік Шустэр. «І вершы таксама... Ну вы мне раскажыце пра Васіля Быкава, якога я ў школе вучыў, і няблага вучыў!» - абурыўся Лукашэнка. Гэта ягоную заяву зняпраўдзіў тады сам класік беларускай літаратуры, запэўніўшы, што вершы ён ніколі не пісаў.

Напісаць каментар 105

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках