18 красавiка 2024, Чацвер, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Угода са Сбербанкам абрынула вартасць «Яндэкса» на $ 2,6 млрд за дзень

5
Угода са Сбербанкам абрынула вартасць «Яндэкса» на $ 2,6 млрд за дзень

Акцыі «Яндэкса» працягваюць крутое піке на біржах Масквы і Нью-Ёрка.

Акцыі "Яндэкса" працягваюць крутое піке на біржах Масквы і Нью-Ёрка на паведамленнях аб тым, што найбуйнейшы расейскі пошукавік з аўдыторыяй 42 млн чалавек і гадавым даходам 90 млрд расейскіх рублёў, будзе набыты Сбербанкам.

Падзенне на 3,25%, якое адбылося на маскоўскай біржы ў чацвер, сталася размінаннем: у пятніцу паперы "Яндэкса" абрынуліся яшчэ на 21%, паведамляе finanz.ru.

Вялікія прадаўцы прыйшлі з ЗША: яны з'явіліся на рынку пад 16.30 маскоўскага часу, з адкрыццём амэрыканскіх біржаў, і за гадзіну прадалі папер за 2,4 млрд рублёў - рэкордную суму ў гісторыі таргоў "Яндэксам" у Маскве.

На Nasdaq акцыі кампаніі сышлі ў мінус яшчэ на 5,6% пасля падзення на 17,8% напярэдадні.

Крыху больш чым за дзень акцыі "Яндэкса" патаннелі на 25%, а яго капіталізацыя ўпала на 173 мільярды рублёў, або 2,6 млрд даляраў.

Інвестары бачаць ва ўгодзе як эканамічную, так і геапалітычную рызыку, кажа начальнік аперацый на фондавым рынку ВК "Фрыдам Фінанс" Георгій Вашчанка: дзяржаўны акцыянер можа паквапіцца на 90 млрд рублёў грашовых сродкаў, назапашаных "Яндэксам", паўплываць на распрацоўкі, запаволіць рост і ўтапіць рэнтабельнасць.

Пасля таго, як ВТБ купіў "Магніт", вартасць апошняга згарнулася ўдвая за лічаныя месяцы, нагадвае ён, і цяпер інвестары зазнаюць дэ-жавю.

Геапалітычная пагроза зводзіцца да магчымых санкцый, якія могуць быць прынятыя ў дачыненні да дзяржаўных банкаў, працягвае Вашчанка: "У структуры акцыянераў Yandex больш за 25% складаюць замежныя фонды, якія не могуць не ўлічваць гэтую рызыку".

Інвестары, напэўна, асцерагаюцца, што, стаўшы дзяржаўнай кампаніяй, "Яндэкс" і сам трапляе пад санкцыі, кажа аналітык ІЧ "Вялес Капітал" Арцём Міхайлін.

Акрамя таго, ёсць рызыка зыходу ключавых супрацоўнікаў, разбурэння экасістэмы ў сувязі з адзяржаўленнем, або дадатковай эмісіі і значнага размывання дзелі бягучых акцыянераў, пералічвае ён.

Узяць "Яндэкс" пад дзяржаўны кантроль патрабуюць праваахоўнікі і шэраг чыноўнікаў адміністрацыі Крамля, распавялі "Ведомостям" крыніцы, блізкія да ўгоды. З іхных слоў, улады турбуе вірлівае развіццё сэрвісаў "Яндекс.Новости" і "Яндекс.Дзен", якія слаба кантралююцца.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках