26 красавiка 2024, Пятніца, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы збіраюць подпісы супраць прымусовага збору макулатуры ў школах

14
Беларусы збіраюць подпісы супраць прымусовага збору макулатуры ў школах

Аўтары петыцыі мяркуюць, што гэта бессэнсоўная і нявыгадная акцыя.

Школы і дзіцячыя сады не павінны збіраць макулатуру, для гэтага ёсць спецыяльныя ўстановы, мяркуе ініцыятыўная група грамадзян, якая стварыла петыцыю супраць такой практыкі, перадае kp.by.

За дзень пад лістом, змешчаным на сайце «Зручны горад», падпісалася некалькі дзясяткаў чалавек. Аўтар петыцыі уважае, што практыка збору макулатуры дзіцячымі ўстановамі даўно сябе зжыла - па-першае, шмат хто даўно ўжо збірае смецце паасобна і не складуе макулатуру ні дома, ні ва ўстановах, па-другое, макулатуру проста няма дзе браць, бо друкаваных выданняў і папяровых дакументаў у апошнія гады стала значна менш.

Яшчэ адзін аргумент супраць збору макулатуры - гэта дадатковы цяжар для настаўнікаў і выхавальнікаў. Аўтар петыцыі сумняваецца, што гэта рацыянальныя выдаткі бюджэтных грошай.

Тэкст петыцыі плануецца накіраваць у Міністэрства адукацыі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках