25 красавiка 2024, Чацвер, 9:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчука забрала хуткая, а ён скраў дарагі апарат ЭКГ з лякарні

3
Менчука забрала хуткая, а ён скраў дарагі апарат ЭКГ з лякарні

Апарат каштаваў больш $ 2 тысяч.

Мужчына, якога прывезла хуткая, выкраў апарат ЭКГ коштам больш за 4 тысячы рублёў з прыёмнага аддзялення Мінскай абласной клінічнай бальніцы, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

Прапажу дарагога медыцынскага абсталявання выявіла медсястра, якая ў мужчынскай назіральнай апытвала чарговага пацыента. Яна знайшла на падлозе сеткавы шнур ад апарата. Супрацоўнікі міліцыі прагледзелі запісы камеры відэаназірання і высветлілі асобу злодзея.

Высветлілася, што мужчыну ў бальніцу даставіла брыгада хуткай дапамогі. У назіральнай ён павінен быў дачакацца лекара, але вырашыў зрабіць інакш. Прыхапіўшы прыбор, зламыснік спакойна пакінуў бальніцу. Толькі ён не ўлічыў, што ў суправаджальным лісце, які запаўнялі медработнікі, пазначаны яго дадзеныя. Выкрадальнікам апынуўся 36-гадовы жыхар Мінскага раёна.

Мужчыну за крадзеж пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках