2 траўня 2024, Чацвер, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Панамароў: Словы пра рай - класічны жарт Пуціна для заходняй аўдыторыі

4
Панамароў: Словы пра рай - класічны жарт Пуціна для заходняй аўдыторыі
ІЛЛЯ ПАНАМАРОЎ
ФОТА: ДАР'Я ДАВЫДЗЕНКА/АПОСТРОФ

Такія заявы рыхтуюцца нейкі час - такое не прымаецца за адзін дзень.

Каментар прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна падчас выступу на форуме «Валдай» у Сочы аб магчымай ядзернай вайне разлічаны на заходнюю аўдыторыю. Такое меркаванне выданню «Гордон» выказаў экс-дэпутат Дзярждумы РФ Ілля Панамароў.

«Наша канцэпцыя - гэта зваротна-сустрэчны ўдар...Мы будзем выкарыстоўваць зброю толькі тады, калі пераканаемся, што патэнцыйны агрэсар наносіць удар па Расеі, па нашай тэрыторыі... Мы - ахвяры агрэсіі. І мы, як пакутнікі, трапім у рай. А яны проста здохнуць, бо яны нават раскаяцца не паспеюць», - сказаў Пуцін.

«Учора Дзярждума прыняла заяву, дзе пагражае Украіне «катастрафічнымі наступствамі» ў выпадку наступлення на Данбасе. Яна банальная і мала чым адрозніваецца ад таго, што было прынятае чатыры гады таму. Што ў іх там засвярбела цяпер, не ведаю. Магчыма, дэпутаты Дзярждумы ацанілі заяву прэзідэнта і таксама вызначылі трапіць у рай. Але такія заявы рыхтуюцца нейкі час - такое не прымаецца за адзін дзень. А ўчорашнія словы прэзідэнта былі экспромтам. Таму наўрад ці гэтая версія дакладная. Наогул словы пра рай - класічны жарт Пуціна для заходняй аўдыторыі», - адзначыў Панамароў.

З ягоных слоў, у Крамлі хваравіта ставяцца да сітуацыі, звязанай з наданнем аўтакефаліі праваслаўнай царкве ва Украіне.

«Заява Пуціна пра рай кажа пра тое, што аўтакефалія царквы ва Украіне - ці ледзь не асноўная тэма абмеркаванняў у Крамлі. Там вельмі хваравіта адрэагавалі на забароны, звязаныя з Афонам. Палова атачэння Пуціна - прадстаўнікі рэлігійнай секты, якія пакланяюцца аднаму з некананічных абразоў на Афоне. Да гэтай секты цяпер належыць усё кіраўніцтва Пецярбурга. Гэта значыць, для іх гэта сур'ёзная праблема», - падкрэсліў суразмоўца.

Ён ўважае за «вар'яцкія» заявы расейскага боку аб магчымым наступе ўкраінскага войска на Данбасе.

«Калі вярнуцца да заявы Дзярждумы, то трэба прызнаць, што ў Кіеве таксама часта спрабуюць запалохаць адзін аднаго магчымым надыходам праціўніка на Данбасе. У Маскве палохаюць тым жа самым. Першапачаткова гэтае застрашванне гучала ў красавіку - траўні: маўляў, вось у нас інаўгурацыя прэзідэнта, украінцы гэтым скарыстаюцца і пад шумок пойдуць у наступ. Потым была тэорыя, што войска Украіны пачне атакаваць падчас чэмпіянату свету ў футболе. Апошняя версія - УСУ пойдуць у наступ, каб дапамагчы Пятру Аляксеевічу [Парашэнку] пераабрацца на пасаду прэзідэнта Украіны. Хоць усе мы разумеем трызненне гэтых ідэй», - рэзюмаваў Панамароў.

1 сакавіка 2018 года падчас звароту да Федэральнага сходу Пуцін заявіў, што Расея распрацавала новую гіпергукавую зброю. З ягоных слоў, авіяцыйна-ракетны комплекс, «які не мае сусветных аналагаў», атрымаў назву «Кінжал» і з 1 снежня 2017 года прыступіў «да нясення доследна-баявога дзяжурства».

Таксама, са слоў кіраўніка Крамля, ужо пачалася серыйная вытворчасць новага ракетнага комплексу «Авангард» і праводзяцца выпрабаванні цяжкай міжкантынентальнай ракеты «Сармат», якую аснасцяць «шырокім спектрам ядзерных боепрыпасаў».

Прэзідэнт РФ распавёў аб распрацоўцы крылатай ракеты з ядзернай энэргаўстаноўкай і «практычна неабмежаванай далёкасцю палёту», якая пакуль не мае назвы, але была правераная на палігоне ў канцы 2017 года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках