2 траўня 2024, Чацвер, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міжнародныя праваабаронцы падтрымалі Рамана Кісляка

1
Міжнародныя праваабаронцы падтрымалі Рамана Кісляка
ФОТА РАМАН КІСЛЯК

Берасцейскі праваабаронца быў затрыманы ў мінулую нядзелю.

«Улады Беларусі павінны пакласці канец усім формам пераследу, у тым ліку на судовым узроўні, супраць Рамана Кісляка, а таксама прытрымлівацца абавязковых для Беларусі міжнародных стандартаў, у тым ліку што да свабоды мірных сходаў», - гаворыцца ў прэс-рэлізе Абсерваторыі ў абароне праваабаронцаў, апублікаванай сёння на сайце Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Паводле інфармацыі, атрыманай Абсерваторыяй, 14 кастрычніка 2018 года Раман Кісляк быў затрыманы падчас мірнага сходу супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Берасці.

«Супрацоўнікі міліцыі затрымалі прынамсі 16 чалавек з ліку найбольш актыўных удзельнікаў акцыі, у тым ліку Мікалая Статкевіча. Трое непаўналетніх, адзін дарослы, які выявіўся бацькам аднаго з непаўналетніх, і адна жанчына былі вызваленыя неўзабаве пасля затрымання. Астатнія правялі ноч за кратамі, у тым ліку Раман Кісляк. Дванаццаць чалавек былі ў выніку абвінавачаныя на падставе ч.1 арт.23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, які прадугледжвае пакаранне да 15 дзён адміністрацыйнага арышту», - адзначаюць міжнародныя праваабаронцы.

Абсерваторыя нагадвае, што трое пратэстоўцаў былі асуджаныя на пяць дзён адміністрацыйнага арышту, у тым ліку Мікола Статкевіч і блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў. Астатнія былі аштрафаваныя на агульную суму, эквівалентную 1200 еўрам.

Раман Кісляк адчуў сябе дрэнна і быў шпіталізаваны праз высокі ціск. Пасля шпіталізацыі Кісляк не быў вернуты пад варту. Суд паводле ягонай справы адбудзецца 24 кастрычніка.

Абсерваторыя ў абароне праваабаронцаў (абсерваторыя) была створаная ў 1997 годзе FIDH і Сусветнай арганізацыяй супраць катаванняў (OMCT). Мэта праграмы - умяшанне з мэтай прадухілення або ліквідацыі сітуацый рэпрэсій супраць праваабаронцаў. FIDH і OMCT з'яўляюцца чальцамі ProtectDefenders.eu, механізму ў абароне праваабаронцаў Еўрапейскага Звязу, які ажыццяўляецца міжнароднай грамадзянскай супольнасцю.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках