26 красавiка 2024, Пятніца, 1:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Батлейку» Івана Кірчука прададуць як канфіскат

4
«Батлейку» Івана Кірчука прададуць як канфіскат

Лёс лялечнага тэатра, які патрапіў у дзяржаўную сістэму канфіскату, залежыць ад спрыту яго патэнцыйных пакупнікоў.

«Батлейку» Івана Кірчука, якую ў жніўні затрымалі на мяжы, будуць прадаваць праз сістэму продажу канфіскату. Пра гэта паведаміў «Еўрарадыё» лідар этна- трыо «Тройца» Іван Кірчук.

У жніўні СМІ інфармавалі, што мытнікі спынілі на беларуска-польскай мяжы «Батлейку». Лялечны тэатр з 28 персанажамі - частка этнаграфічнай калекцыі, з якой этна-трыо «Тройца» падарожнічала па свеце з 1999 года. Экспанаты калекцыі былі дэкарацыямі на канцэртах і спектаклях этна-трыо.

Перавезці варшаўскую этнаграфічную калекцыю Кірчука разам з унікальнай «Батлейкай» у Беларусь узяўся генпрадусар «Еўрарадыё» Яўген Калмыкоў. Але на беларускай мяжы выявілася, што лялечны тэатр важыць 64 кг, а без мыты ў Беларусь можна завезці толькі непадзельную рэч, якая важыць не больш за 35 кг.

Уся калекцыя важыла амаль 300 кг. Адпаведна, трэба было заплаціць па 4 еўры за кожны кілаграм. Таму перавезці калекцыю каштавала б 1200 еўраў.

У выніку Калмыкоў павінен везці калекцыю назад у Польшчу, дзе ў Музеі беларускай этнаграфіі і фальклору ў польскай Гайнаўцы яна была пакінутая, - акрамя «Батлейкі», якую канфіскавалі на мяжы.

Цяпер лёс «Батлейкі», якая патрапіла ў дзяржаўную сістэму канфіскату, залежыць ад спрыту яе патэнцыйных пакупнікоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках