2 траўня 2024, Чацвер, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Берасцейскія актывісты сустракаюць Мікалая Статкевіча

4
Фотафакт: Берасцейскія актывісты сустракаюць Мікалая Статкевіча
Фота: svaboda.org

Лідар БНК распавёў, як яму давялося адрывацца ад хваста, калі ён ехаў у Берасце.

Адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч выйшаў з ізалятара часовага ўтрымання ў Берасці, дзе адбываў 5 дзён пакарання за ўдзел у акцыі супраць акумулятарнага завода 14 кастрычніка, паведамляе «Радыё Свабода».

Сустракаць Мікалая Статкевіча да ізалятара Ленінскага РАУС Берасця прыйшлі некалькі актывістаў з ліку праціўнікаў пабудовы акумулятарнага завода і журналісты.

Некаторым з іх міліцыянты на месцы ўручылі позвы - з'явіцца ў аддзяленне падчас наступнай акцыі ў нядзелю. Людзям патлумачылі, што яны павінны з'явіцца для тлумачэнняў з нагоды ўдзелу ў акцыі 14 кастрычніка.

«Такім чынам, напэўна, хочуць, каб людзі не пайшлі на плошчу ў нядзелю. Блогеры Пятрухін і Кабанаў сядзяць, астатнім - позва на нядзелю», - кажа незалежны журналіст Яўген Скрабец.

Пасля вызвалення Мікола Статкевіч сказаў, што затрыманні на мінулай акцыі былі чаканымі, а яму давялося «адрывацца ад хваста», каб даехаць з Менска ў Берасце.

«Я чакаў такога развіцця, бо людзям ужо надакучыла карміць галубоў, яны пачалі больш жорстка выстаўляць свае патрабаванні да ўладаў, якія і адрэагавалі», - сказаў Мікалай Статкевіч пра затрыманні на акцыі супраць акумулятарнага завода 14 кастрычніка.

Мікалай Статкевіч прапануе берасцейскім пратэстоўцам сабрацца разам і адначасова 9 лістапада прынесці падаваць скаргі Лукашэнку ў Менску.

«Калі прыйдзе шмат людзей са сваімі зваротамі, праблема зрушыцца. Бо гэта проста жудасная сітуацыя - побач з 300-тысячным горадам такую вытворчасць будуюць. Гэта ж у галаве не ўкладаецца», - кажа Мікола Статкевіч.

Мікалай Статкевіч узяў удзел у акцыі праціўнікаў акумулятарнага завода ў Берасці 14 кастрычніка. Падчас акцыі было затрымана блізу 15 чалавек. Мікалая Статкевіча і берасцейскіх блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава асудзілі на 5 дзён арышту. Але Статкевіча накіравалі ў ізалятар адразу, а блогераў адправілі адбываць пакаранне толькі 18 кастрычніка.

Акцыі праціўнікаў акумулятарнага завода адбываюцца ў Берасці кожную нядзелю некалькі месяцаў. Абураныя берасцейцы пратэстуюць супраць будоўлі акумулятарнага завода. Людзі баяцца, што завод будзе шкодзіць іх здароўю і навакольнаму асяроддзю.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках