18 красавiка 2024, Чацвер, 12:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы не змогуць атрымліваць ільготныя лекі для сэрца і вачэй?

12
Беларусы не змогуць атрымліваць ільготныя лекі для сэрца і вачэй?

Аптэкі перасталі іх адпускаць, нібыта, праз карэктывы, якія Міністэрства аховы здароўя ўнесла ў асноўны спіс лекаў.

Асноўную частку лекаў, прызначаных для лячэння хвароб сэрцава-судзіннай сістэмы і глаўкомы, цяпер нельга набыць у льготным парадку: са значнай зніжкай (10 ці 50%) або атрымаць бясплатна. Пра гэта «Еўрарадыё» распавялі адразу некалькі слухачоў, якія не змаглі набыць неабходныя лекі з выпісанымі рэцэптамі. Інфармацыю пацвердзілі ў аптэках.

Адна з пакупніц, напрыклад, сёння не змагла набыць лекі супраць вянознай хваробы. Усё, што змог прапанаваць правізар - набыць неабходныя прэпараты амаль 50 рублёў кожны (трэба іх мінімум тры пакуначкі) або звярнуцца да лекара, каб неабходны рэцэпт як-небудзь змянілі.

Так званы «асноўны спіс» зацверджаны пастановай №65 Міністэрства аховы здароўя. Змены былі ўнесеныя яшчэ 13 жніўня 2018 года, аднак у дзеянне змены ўвайшлі 17 кастрычніка прычым, у аптэчныя сістэмы продажу папраўкі ўнеслі толькі 18 кастрычніка.

Журналісты здолелі пагаварыць з супрацоўніцай адной са сталічных аптэк:

«Пра гэтыя новаўвядзенні мы даведаліся раніцай, калі раптам не змаглі адпусціць прэпарат па льгоце. Спецыяльная праграма, якая кантралюе продаж прэпаратаў, не прапусціла бясплатную выдачу. Як высветлілася, не здолела не толькі я: многія з маіх калег паскардзіліся, што некаторыя лекі цяпер немагчыма прадаць ці адпусціць па льгоце. Пачалі разбірацца і афармляць запыт у вышэйшыя органы. Як высветлілася, яны пакуль нават не могуць даць ніякіх інструкцый».

«У комплексных леках дзейсныя сродкі працуюць адзін з адным, а па-асобку яны губляюць сваю эфектыўнасць»

Каб прасцей разумець сітуацыю, трэба адзначыць, як адбываецца продаж і одпуск такіх лекаў. Існуе зацверджаны Міністэрствам аховы здароўя так званы «асноўны спіс» лекавых сродкаў, якія павінны быць у кожнай (не важна, прыватнай ці дзяржаўнай) аптэцы. Прычым, у наяўнасці абавязкова павінны быць як мінімум тры адзінкі гэтага прэпарата. Усе сродкі са спісу могуць адпускацца як поўным коштам, што часцей за ўсё зусім нятанна, ці льготным, які выдае лекар, выпісваючы прэпарат.

Выключэнне са спісу, аднак жа, тычыцца толькі комплексных лекавых сродкаў, гэта значыць, тых, у складзе якія ёсць менавіта не толькі асноўны дзейны сродак, але і дадатковыя. Яны могуць дапаўняць або дапамагаць ствараць больш дзейсныя прэпараты, напрыклад, нейтралізуючы некаторыя негатыўныя наступствы прыёму моцных асноўных дзейных сродкаў.

«Праблема выключэння комплексных лекавых сродкаў таксама ў тым, што часам менавіта праз сваю комплекснасці яны дзейнічаюць нашмат больш эфектыўна, - распавядае правізар. - Да таго ж, напрыклад некаторыя кроплі для лячэння глаўкомы маюць у сваім складзе 3-4 дзейныя рэчывы. Так, пасля забароны на ільготны продаж, лекары змогуць выпісваць лекі, але замест аднаго наймення людзям давядзецца браць тры-чатыры. Па-першае, гэта нязручна. А па-другое, сутнасць комплексных лекавых сродкаў у тым, што яны маюць спецыяльна пабудаваную хімічную сувязь, каб усе дзейсныя сродкі маглі працаваць адзін з адным. А вось паасобку яны могуць быць ужо зусім не такія эфектыўныя. І нават не тое што эфектыўныя - яны могуць наогул нейтралізаваць адзін аднаго».

У адной з менскіх паліклінік сказалі, што пакуль нічога не чулі пра абмежаванні льготнага продажу лекаў у аптэках. Наадварот, там кажуць, што «асноўны спіс» не так даўно нават пашырыўся.

На момант выхаду публікацыі атрымаць каментар у прадстаўнікоў Міністэрства аховы здароўя не ўдалося. Прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя паабяцала пракаментаваць інфармацыю цягам сённяшняга дня.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках