2 траўня 2024, Чацвер, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канстанцінопаль не будзе разрываць стасункі з РПЦ

8
Канстанцінопаль не будзе разрываць стасункі з РПЦ
ЭКУМЕНІЧНЫ ПАТРЫЯРХ ВАРФАЛАМЕЙ
ФОТА: EPA

Усе праваслаўныя вернікі могуць удзельнічаць у літургічным жыцці і царкоўных сакрамэнтах.

Канстанцінопальскі патрыярхат не будзе разрываць стасункі з Расейскай праваслаўнай царквой і прадоўжыць памінаць Маскоўскага патрыярха ў парадку, устаноўленым у дыптыху.

Пра гэта гаворыцца ў звароце экзархата расейскіх прыходаў Экуменічнага патрыярхату ў Заходняй Еўропе, паведамляе «Новое время».

«Дарагія Браты і Сёстры, апавяшчаем вас аб тым, што наша Архіепіскія-Экзархат, якая знаходзіцца ў юрысдыкцыі Экуменічнага Патрыярхату, знаходзіцца ў поўнай еднасці з усёй Праваслаўнай Царквой. Таксама апавяшчаем вас аб тым, што Экуменічны Патрыярхат не перарываў стасункаў з Маскоўскім Патрыярхатам і прадаўжае яго памінаць у парадку, устаноўленым у дыптыху», - гаворыцца ў звароце.

У экзархаце дадалі, што ўсе праваслаўныя вернікі могуць браць поўны ўдзел у літургічным жыцці і царкоўных сакрамэнтах у яго парафіях.

11 кастрычніка Сінод Канстанцінопальскага патрыярхату прыняў гістарычную пастанову аб скасаванні акта аб часовай перадачы Маскоўскаму патрыярхату Кіеўскай мітраполіі, стварэнні ў Кіеве страўрапігіі і прызнанні кананічнымі настаяцеляў УПЦ КП і УАПЦ, што з'яўляецца важнай вяхой на шляху надання аўтакефаліі Украінскай царквы.

15 кастрычніка Сінод РПЦ прыняў пастанову адмовіцца ад еўхарыстычных стасункаў з Канстанцінопалем праз падрыхтоўку Фанаром аўтакефаліі Украінскай праваслаўнай царквы. Цяпер за малітву ў «забароненых» храмах Канстанцінопальскага патрыярхату святароў Расейскай праваслаўнай царквы чакае пакаранне, а вернікі будуць абавязаныя пакаяцца ў гэтым граху на споведзі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках