2 траўня 2024, Чацвер, 6:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады замітусіліся праз бунт у Багушэўску

9
Улады замітусіліся праз бунт у Багушэўску
Фота: «Радыё Свабода»

Пратэстоўцаў запрашаюць на перамовы.

«Радыё Свабода» 18 кастрычніка паведаміла, што ў гарадскім пасёлку Багушэўску Сенненскага раёна закрываюць лякарню і паліклініку - і мясцовыя жыхары выйшлі на стыхійны пратэст. У мясцовым райвыканкаме запэўніваюць, што абедзве медыцынскія ўстановы будуць прадаўжаць сваю працу, паведамляе tut.by.

- Абедзве медустановы ў Багушэўску прадоўжаць працаваць, проста мясцовая раённая лякарня будзе па-іншаму называцца - яна стане бальніцай сястрынскага догляду з амбулаторыяй, - паведаміў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і справаў моладзі Сяргей Мяцеліца. - Пакуль жа атрымліваецца, што ў адным раёне ў нас дзве раённыя лякарні: у Сянно і Багушэўску. Справа ў тым, што да 1960-х гадоў Багушэўск быў цэнтрам Багушэўскага раёна, а потым ён увайшоў у склад Сенненскага. Цяпер у выніку перапрафілявання застанецца адна раённая лякарня - у Сянно.

Са слоў Сяргея Мяцеліцы, сёння ў Багушэўску працуюць раённая лякарня (тут 27 медыка-сацыяльных і 8 тэрапеўтычных ложкаў), пост хуткай меддапамогі і паліклініка на 130 наведванняў у змену. Пры паліклініцы ёсць аўтамабіль неадкладнай дапамогі.

На медыка-сацыяльных ложках знаходзяцца жыхары раёна, якія маюць патрэбу ў сталым доглядзе. Паводле дамовы з Сенненскай ЦРБ яны цалкам аплачваюць сваё знаходжанне ў лякарні. За месяц плата складае блізу 900 рублёў.

- Пацыенты ўносяць у якасці аплаты 80% сваёй пенсіі, але гэта складае толькі 25% выдаткаў аховы здароўя на іх утрыманне. Астатнюю частку сумы павінен кампенсаваць альбо сам чалавек, альбо ягоныя сваякі. Аднак пацыенты на медыка-сацыяльных ложках - часцей за ўсё самотныя людзі. У сувязі з гэтым райвыканкам вызначыў перавесці 27 медыка-сацыяльных месцаў Багушэўскай раённай лякарні ў ложкі сястрынскага догляду. За знаходжанне на ложках такога профілю пацыент аплачвае 80% сваёй пенсіі, а ўсе астатнія выдаткі бярэ дзяржава, - растлумачыў Сяргей Мяцеліца. - Астатнія 8 тэрапеўтычных ложкаў перапрафілююцца ў 5 ложкаў дзённага знаходжання пры амбулаторыі. Гэта адпавядае 10 ложкам (бо ложкі такога профілю працуюць у дзве змены).

Усю стацыянарную дапамогу жыхары Багушэўска па-ранейшаму будуць атрымліваць у Сенненскай цэнтральнай раённай лякарні.

- У выніку перапрафілявання Багушэўская раённая лякарня стане бальніцай сястрынскага догляду з амбулаторыяй. Пост хуткай меддапамогі пры ёй прадоўжыць сваю працу. Машыну хуткай дапамогі ў райцэнтр Сянно не забяруць. Ніхто з супрацоўнікаў лякарні не застанецца без працы, - запэўніў Мяцеліца.

На думку прадстаўніка райвыканкама, жыхары Багушэўска ў гэтай сітуацыі «толькі выйграюць», бо тым, «якія жывуць у нястачы, дадуць дзяржаўную медыка-сацыяльную дапамогу на льготных умовах».

Чыноўнік пацвердзіў, што раніцай 18 кастрычніка каля будынку лякарні сабраліся мясцовыя жыхары, якія хацелі зразумець, ці будзе яна працаваць. Да людзей выйшаў галоўны лекар Сенненскай ЦРБ Ігар Мізаўцоў. Ён прапанаваў прысутным прыйсці на сустрэчу ў мясцовы Дом культуры.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках