29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За дзедаўшчыну ў Печах суд прысудзіў камандзіра роты да 6 гадоў, прапаршчыка - да 4

25
За дзедаўшчыну ў Печах суд прысудзіў камандзіра роты да 6 гадоў, прапаршчыка - да 4
ФОТА: TUT.BY

Справа была заведзеная пасля гібелі Аляксандра Коржыча.

У пятніцу, 19 кастрычніка, Менскі абласны суд вынес абвінаваўчы прысуд камандзіру роты Паўлу Сукавенку і прапаршчыку Артуру Вірбалу. Іх прызналі вінаватымі на падставе ч.1, ч.2 арт.455 КК (Злоўжыванне ўладай, перавышэнне ўлады альбо бяздзейнасць улады), паведамляе tut.by.

- Прашу суд прызначыць мне пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі. У далейшым планую працаўладкавацца, каб прыносіць карысць сваёй сям'і і грамадству, - казаў падчас апошняга слова абвінавачаны Артур Вірбал.

Адвакат Аляксандр Галіеў, які ў гэтым працэсе прадстаўляе інтарэсы камандзіра роты Паўла Сукавенкі, прасіў суд улічыць усе акалічнасці і таксама не пазбаўляць волі свайго падабароннага.

Вывучыўшы матэрыялы крымінальнай справы, выслухаўшы ўсе бакі, Менскі абласны суд прызнаў фігурантаў вінаватымі і прысудзіў камандзіра роты Паўла Сукавенкі да 6 гадоў пазбаўлення волі, прапаршчыка Артура Вірбала - да 4 гадоў.

Нагадаем, разгляд справы аб не статутных дачыненнях у Печах пачаўся 1 кастрычніка, гэтая крымінальная справа з'явілася пасля гібелі Аляксандра Коржыча, але да смерці шарагоўца, паводле версіі следства, не мае дачынення. На лаве падсудных - 24-гадовы камандзір вучэбна-танкавай роты Павел Сукавенка і 25-гадовы прапаршчык Артур Вірбал.

Сярод 7 пацярпелых - сяржанты Яўген Бараноўскі, Ягор Скуратовіч і Антон Вяжэвіч. У залу ў кайданках іх дастаўлялі канваіры. Хлопцаў ужо трэці месяц судзяць за давядзенне да самагубства Аляксандра Коржыча. Дарэчы, самі пацярпелыя сябе за такіх не ўважаюць і прасілі суд не караць строга абвінавачаных.

Паводле версіі следства, Павел Сукавенка прысвоіў сабе 64 рублі 29 капеек, якія належалі іншым вайскоўцам. Патрабаваў у падначаленых растваральную каву і сасіскі ў цесце. А таксама ўжываў да жаўнераў фізічную сілу: біў драўлянай палкай. Артура Вірбала абвінавацілі ў тым, што ён прымушаў вайскоўцаў адціскацца, а таксама ўжываў фізічную сілу.

- Калі пацярпелыя кажуць, што біў іх, значыць, так і было. У мяне няма прычын ім не давяраць. Калі суд вызначыць, што біў, пагаджуся, - казаў падчас працэсу Вірбал. - У войску як? Калі ставіцца задача, яе трэба выконваць. А жаўнеры не рэагавалі, сыходзілі ў бок, адпаведна, я пачынаў павышаць голас, казаў прыняць упор лежачы. Гэта было не прыніжэнне, а момант іх узбадзёрыць. Так, трэба было зрабіць вымову, адправіць на дзяжурства, ну, а я чалавек просты. Мне было іх па-чалавечы шкада. Цяпер разумею, што паступаў няправільна.

Прысуд не ўвайшоў у законнае дзеянне і можа быць абскарджаны.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках