2 траўня 2024, Чацвер, 10:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Домрачава: У гэтым сезоне я яшчэ здолею адчуць смак спаборніцкага духу

7
Домрачава: У гэтым сезоне я яшчэ здолею адчуць смак спаборніцкага духу

Спартоўка плануе выступіць у біятлоннай гонцы.

Чатырохкратная алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава ў эфіры праграмы «Дзень у вялікім горадзе» на тэлеканале «Беларусь 1» распавяла, што ў гэтым сезоне яшчэ плануе выступіць у біятлоннай гонцы, паведамляе tut.by.

- Каб зусім не пазбаўляць сябе эмоцый ад спартовых спаборніцтваў, мы з мужам пагадзіліся на ўдзел у вялікім біятлонным турніры, які пройдзе ў снежні ў нямецкім Гельзенкірхене - гэта Калядная гонка. Там возьмуць удзел многія зоркі сусветнага біятлона, дзейныя спартоўцы. У іх ліку будзем і мы з Уле-Эйнарам Б'ёрндаленам, якія скончылі ўжо кар'еру. Упэўненая, што смак спаборніцкага духу і барацьбы мне ўдасца яшчэ адчуць у гэтым сезоне.

Праз некалькі тыдняў мы адпраўляемся з мужам у Нарвегію, каб прыйсці ў сябе, стаць на лыжы і трохі падрыхтавацца да гэтай падзеі, - распавяла Дар'я Домрачава.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках