2 траўня 2024, Чацвер, 5:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэп CША: Мы будзем паважаць тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт Беларусі

6
Дзярждэп CША: Мы будзем паважаць тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт Беларусі

ЗША не будуць заставацца абыякавымі да праціўніка.

Цягам доўгага часу Захад не ўспрымаў канкурэнцыю за ўплыў ва Усходняй Еўропе, заявіў памочнік дзяржсакратара ЗША ў справах Еўропы і Еўразіі Уэс Мітчэл падчас выступу на мерапрыемстве Атлантычнай рады - амерыканскага экспэртнага цэнтра ў міжнародных справах. Запісы выступу Мітчэла рада выклала ў Twitter, паведамляе РБК.

Перад ЗША стаіць задача «ўмацаваць Захад, каб супрацьстаяць росту ўплыву праціўнікаў», дадаў чыноўнік. Перш за ўсё гэтую задачу трэба выканаць на «далёкіх рубяжах», падтрымліваючы дзяржавы, якія «спрабуюць абараніць сваю незалежнасць». У ліку такіх краін Мітчэл назваў Украіну і Грузію: яны сутыкнуліся з пагрозай дзяржаўнаму суверэнітэту. Краінам Цэнтральнай Еўропы пагражае «палітычнае і эканамічнае пранікненне» ва ўнутраныя справы, што можа раскалоць NATO.

Стратэгія ЗША ў дачыненні да Цэнтральнай і Усходняй Еўропы заснаваная на наступных прынцыпах, сказаў чыноўнік. Вашынгтон, па-першае, будзе дамагацца «пазітыўнага ўплыву» за мяжой з дапамогай свайго іміджу. «Амерыка - магутная дэмакратыя, яскравы маяк волі, чыё святло прыцягвае іншых», - патлумачыў Мітчэл. Другі прынцып - ЗША чакаюць, што краіны, якім Амерыка дапамагае, «не будуць заставацца абыякавымі да праціўніка».

«Заходняя Еўропа не можа прадаўжаць узмацняць сваю энэргетычную залежнасць ад той самай Расеі, ад якой яе абараняе Амерыка», - прывёў прыклад дыпламат. Недапушчальна, што хаўруснікі ЗША ў Цэнтральнай Еўропе падтрымліваюць энэргетычныя праекты накшталт «Паўночнага струменю-2», дадаў ён. Гэта робіць увесь рэгіён больш безабаронным перад Расеяй.

Трэці прынцып: ЗША будуць паважаць тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт хаўруснікаў - Украіны, Грузіі «і нават Беларусі», «бастыёна, які абараняе ад расейскага нэаімперыялізму».

Апошні прынцып палягае ў чаканні Вашынгтонам таго, што дзяржавы будуць паважаць правы сваіх суседзяў. «Мы не прызнаем тэрытарыяльную агрэсію Расеі супраць суседняй Украіны, і мы не прымаем драпежніцкага ціску Кітая праз пазыкі Цэнтральнай і Усходняй Еўропе», - дадаў Мітчэл.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках