23 красавiка 2024, aўторак, 14:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: У Гародні дзяўчына адмовілася саступаць дарогу картэжу Лукашэнкі

108
Відэафакт: У Гародні дзяўчына адмовілася саступаць дарогу картэжу Лукашэнкі

Жыхарка горада пераходзіла вуліцу пешаходным пераходам на зялёны сігнал святлафора.

Напярэдадні прыезду Лукашэнкі ў Гародню, у абласны цэнтр прыбыў ягоны картэж. Калона з некалькіх аўтамабіляў з сігнальнымі агнямі і ўключанай сірэнай рухалася з боку «Фартоў» у кірунку вуліцы Горкага, меркаваным маршрутам руху дыктатара.

Відэа ў рэдакцыю newgrodno.by паступіла ад аднаго з чытачоў.

Картэж павінен быў праехаць проста на рэгуляваным перакрыжаванні каля рэстарацыі «Залатое цяля». У той момант, калі калона перасякала вуліцу, на святлафоры для пешаходаў загарэлася зялёнае святло. Дзяўчына, якой, відаць, было абсалютна ўсё адно, хто едзе, пачала пераходзіць дарогу на дазваляльны сігнал святлафора.

Асцярожна, нецэнзурная лексіка!

Напісаць каментар 108

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках