24 красавiка 2024, Серада, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гішпанія можа абыйсці Японію ў працягласці жыцця і заняць першае месца ў свеце

Гішпанія можа абыйсці Японію ў працягласці жыцця і заняць першае месца ў свеце

Цяпер галоўныя доўгажыхары планеты ў сярэднім жывуць па 83,7 года.

Пад 2040 год Гішпанія выйдзе на першае месца ў свеце ў працягласці жыцця - чакаецца, што гішпанцы будуць жыць 85,8 года супраць сённяшніх 82,8. Цяпер галоўныя доўгажыхары планеты - гэта японцы, якія ў сярэднім жывуць па 83,7 года, гішпанцы пакуль на 4-м месцы, піша euro-pulse.ru.

Сусветнае лідэрства ў доўгажыхарства гішпанцам прадракаюць навукоўцы з Вашынгтонскага ўніверсітэта, якія спрагназавалі змены сярэдняй працягласці жыцця для 195 краін свету (даследаванне апублікаванае ў навуковым часопісе The Lancet). Яны ацанілі, як будзе мяняцца смяротнасць з 250 прычынах - ад вірусных інфекцый да праблем, выкліканых няправільным харчаваннем і ладам жыцця. Акрамя захворванняў яны разглядалі няшчасныя выпадкі, траўмы ды іншыя ненатуральныя прычыны. Пры складанні прагнозу яны таксама ўлічвалі, як часта грамадзяне той ці іншай краіны звяртаюцца па медыцынскую дапамогу і які там узровень адукацыі ў сярэднім.

У свеце, паводле іхніх падлікаў, чаканая працягласць жыцця пад 2040 год у сярэднім вырасце з 73,8 да 77,7 года. Пры гэтым усё часцей прычынай смерці будуць станавіцца хваробы, звязаныя з ладам жыцця (сэрцава-судзінныя захворванні, дыябет, у пэўнай меры рак), а не інфекцыйныя. Цяпер у дзясятак самых распаўсюджаных захворванняў з смяротным вынікам уваходзяць 4 неінфекцыйныя захворванні, а ў 2040 годзе іх будзе 8 з 10. Напрыклад, у Гішпаніі, паводле прагнозу даследчыкаў, праз 22 гады галоўнай прычынай смяротнасці стане курэнне, а ў Расеі - сэрцава-судзінныя захворванні.

Прычына доўгага жыцця ў Гішпаніі - ў ладзе жыцця, мяркуюць аўтары даследавання. Міжземнаморская дыета гішпанцаў багатая на гародніну і рыбу; акрамя таго, гішпанцам выпадае досыць рухацца і зніжаць узровень стрэсу. Іншая найважнейшая прычына - гэта даступнасць добрай медыцыны ў краіне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках