29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У кантору tut.by даслалі лісты з пагрозамі выбуху

4
У кантору tut.by даслалі лісты з пагрозамі выбуху

У канторы працуе міліцыя.

Раніцай 19 кастрычніка міліцыя, следчыя і экспэрты працуюць у канторы кампаніі ТАА «100 работ тут» у Менску, піша tut.by. Невядомы даслаў некалькі лістоў з пагрозамі выбуху ў будынку.

Паводле папярэдніх звестак, на пошту кампаніі прыйшлі як мінімум два дзіўныя лісты з розніцай прыкладна 20 хвілін.

Невядомы прасіў спыніць адпраўку нейкіх паведамленняў, інакш «выбухнем цябе і тваю кантору» і будзе «выбух будынка на Дзяржынскага». Супрацоўнікі звярнуліся ў міліцыю.

Прыкладна з 9.30 у канторы працуюць праваахоўнікі, а таксама супрацоўнікі Следчага камітэта і крыміналісты камітэта судовых экспэртыз. Праводзіцца праверка факту пагроз, высвятляюць асобу і матывы аўтара лістоў.

Эвакуацыя не патрабуецца, памяшканне праверыў кінолаг са службовым сабакам.

Нагадаем, што такія дзеянні могуць пацягнуць крымінальную адказнасць. Згодна з арт.340 КК, свядома хлуслівае паведамленне аб небяспецы караецца штрафам - і аж да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках