2 траўня 2024, Чацвер, 8:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Айдэр Муждабаеў: Хто напраўду арганізаваў тэракт у Керчы

20
Айдэр Муждабаеў: Хто напраўду арганізаваў тэракт у Керчы
АЙДЭР МУЖДАБАЕЎ
ФОТА: АЛЯКСАНДР ГАНЧАРОЎ/АПОСТРАФ

Акупацыйныя ўлады адкрылі скрыню Пандоры.

Тэрарызмам ва ўкраінскім Крыме ніколі і не пахла, пакуль туды не прыйшоў "расейскі свет". Таму не дзіўна, што ФСБ зладзіла тэракт у Керчы, дзіўна толькі тое, чаму яна так доўга гэтага не рабіла, мяркуе ўкраінскі журналіст Айдэр Муждабаеў, паведамляе glavred.info.

Чаму тое, што адбылося ў Керчы, выглядае дзіўна?

Па-першае, версіі мяняліся адна за другой, нават цягам першых 1,5 гадзін мы пачулі іх некалькі. Мабыць, спецслужбы Расеі не ўзгаднілі яе паміж сабой, або кожны хацеў неяк выслужыцца перад Пуціным.

Па-другое, вельмі падазрона выглядае факт, што ФСБ, якая праслухоўвае ўсё на паўвыспе, правярае ўсіх на мяжы, расставіла відэакамеры на кожным слупе, завяла стукачоў у кожным сяле, кожнай школе і нават дзіцячым садку, празявала падлетка з выбухоўкай. У Крыме муха не праляціць, а тут нейкі студэнт вырабіў бомбы, усё гэта незаўважна прынёс у каледж, падарваў, перастраляў людзей. Ва ўкраінскія часы такое складана было ўявіць, а тым больш складана такое ўявіць у часы акупацыйныя, калі пад кантролем кожная асінка і травінка. Таму ў натуральнасць развіцця такога ходу падзей я не веру. Больш за тое, упэўнены, што ў гэтым замешаныя расейскія спецслужбы - ці самі тэракт арганізавалі, ці патуралі гэтаму.

Галоўнае ў гэтай гісторыі - гэта тое, што тэрактам у Керчы акупацыйныя ўлады расчынілі скрыню Пандоры. Яны падрыхтавалі глебу для таго, што такога кшталту трагедыі ў Крыме цяпер абсалютна магчымыя - грунтоўка на палатно нанесеная, цяпер можна маляваць усё, што хочаш. Цяпер варта чакаць новых тэрактаў, і, магчыма, не толькі ў Крыме, а і на тэрыторыі акупаванага Данбаса і нават на тэрыторыі Украіны. Гэта - правераная тактыка, як ФСБ падрывае Расею, мы ўжо бачылі.

Цікава, што гэта ці то тэрарыстычны акт, ці то забойства, ці то яшчэ як назавуць гэтую трагедыю адбылася ў той час, калі Расея церпіць велізарную замежнапалітычную паразу, звязаную з наданнем Украіне Томаса аб аўтакефаліі.

Відавочна, што фюрэр праз крах царкоўных спраў у шаленстве - ён кідаецца, распінае сваіх сілавікоў-боўдзілаў. Адказ у Расеі на паразы толькі адзін - тэракты і дэстабілізацыя ворага ўсялякім шляхам. Таму варта баяцца новых забойстваў, тэрактаў, нападаў на храмы, бо усё гэта можа быць выкарыстана як падстава для шырокамаштабнага ўварвання або дыверсійнай вайны. Не варта забываць, што Расея засяродзіла ўздоўж мяжы з Украінай вялікую колькасць войскаў, якія могуць рушыць наперад у кожную часіну. Сказаць, наважыцца на гэта Пуцін ці не, не зможа ніхто - адказ толькі ў ягонай галаве.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках