25 красавiка 2024, Чацвер, 9:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джордж Марцін раскрыў сэнс «Гульні пасадаў»

Джордж Марцін раскрыў сэнс «Гульні пасадаў»
Джордж Марцін

Пісьменнік правёў паралель паміж сэрыялам і жыццём.

Пісьменнік Джордж Марцін, які напісаў сагу «Песня лёду і полымя», распавёў пра тое, якую задуму ён уклаў у кнігу, паводле якой быў зняты сэрыял «Гульня пасадаў».

Пісьменнік заявіў, што героі ягоных кніг занятыя асабістымі праблемамі, не заўважаючы глабальнай небяспекі. Марцін мяркуе, што жыхары Зямлі паводзяцца сапраўды гэтак жа, паведамляе The New York Times.

«Мы спрачаемся аб важных рэчах – міжнароднай, унутранай палітыцы, грамадзянскіх правах, абавязках, сацыяльнай справядлівасці. Усе гэтыя рэчы важныя. Але пакуль мы разрываемся паміж імі, марнуючы сілы, пагроза кліматычных змен па-ранейшаму існуе», - заявіў Марцін.

У той жа час, ён аспрэчыў сувязь глабальнага пацяплення з надыходам зімы ў Вэстэросе.

«Гэта крыху іранічна, бо я пачаў пісаць Гульню пасадаў яшчэ ў 1991 годзе, задоўга да таго, як пачалі гаварыць аб змене клімату. Але ў вельмі шырокім сэнсе там ёсць пэўная паралель», - заявіў пісьменнік.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках