26 красавiка 2024, Пятніца, 1:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дошка ганьбы»: свежыя хібы беларускіх будаўнікоў

10
«Дошка ганьбы»: свежыя хібы беларускіх будаўнікоў

Што перашкаджае будаваць добра?

У каментарах да выданняў «Дошкі ганьбы» заўсёды знойдзецца той, хто кажа: за тыя грошы, якія выдаюцца на рамонт, і пры тых заробках, што бяруць працоўныя, няма чаго выстаўляць прэтэнзіі да якасці, піша tut.by.

З гэтай логікі выходзіць, што муляр свядома няправільна кладзе цэглу, сантэхнік крыва ставіць новы змяшальнік, дарожнік знарок наносіць разрысоўку не там, дзе гэта было б лагічна, а праектанту пляваць на выгоду карыстальнікаў. На шчасце, гэта не так - часцей за ўсё мы бачым прыклады элементарнай непісьменнасці і недалужнасці выканаўцаў, на якія чамусьці заплюшчыў вочы будаўнічы нагляд. Але чытачы ўсё бачаць, прыкмячаюць і дасылаюць фота ў рэдакцыйную пошту. Глядзіце, што трапіла ў іхнія аб'ектывы на гэтым тыдні.

Пачнем з добрых навін. Як паведамілі, дарожныя работнікі зрабілі пешаходны пераход там, дзе гэта лагічна — цяпер да яго вядуць дарожкі з двух бакоў. Аўтар фота і рэдакцыя дзякуе будаўнікам за праведзеную працу.

Галоўнае правіла - зрабі хоць як, раптам "пройдзе". Калі не - кажы, што за такія грошы лепш і не атрымалася б. І тэрміны сціслыя. Увогуле, бярыце такую вось мадэрнізацыю ў гатэльным санвузле ў горадзе Лельчыцах. Акрамя таго, што змяшальнік стаіць крыва, атрымалі ракавіну для кончыкаў пальцаў.

Адрамантаваныя сходы каля школы 212 у Менску ўпіраюцца ў агароджа. А стараліся ж, рамантавалі…

Прытыцкага, 10, Менск. Шэдэўр-напамінак аб капітальным рамонце. Цяпер вада льецца на пліткі, ад чаго тыя псуюцца. Акрамя таго, гэта яшчэ і ходнік - адзін з праходаў да пад'езда. Затое можна абутак абмыць перад уваходам у кватэру.

Асіповічы. Пасля рамонту ганка на лаўцы зможа пасядзець толькі каток.

Вось так зрабілі асфальт за крамай «Ля Кургана» на адрасе праспект Любімава, 26/1. Няўжо скончыўся асфальт?

А не, ён не скончыўся, а перасунуўся ў Калодзішчы — там трэба было зрабіць асфальтаваны пад'езд да жылых дамоў.

У Буда-Кашалёве фарбуюць будынак крамы Еўраопт. Аўтара фота здзівіла, што фарбуюць фасад з керамаграніту, новую плітку светлага колеру. Разважым, што краму проста перафарбоўваюць у фірмовы колер.

Арка ў Берасці на вуліцы Луцкай. Паводле логікі яна мае быць над пешаходнай дарожкай, але стаіць обак. Іншае пытанне - навошта яна наогул патрэбная?

Пешаходная дарожка на дзіцячай пляцоўцы на вуліцы Янкі Брыля, дом № 9, Менск. Цікава, каму жыхары абавязаныя гэткаму "зручнаму" размяшчэнню апорнага слупа?

На фота дарожка ў Берасці на вуліцы Кар'ернай, будаўнічы рынак. Аўтар піша, што такое ён назірае ўжо шмат гадоў. Будаўнікам не выстарчыла пліткі?

Двор на вуліцы Грышына ў Магілёве. Чытач суправаджае фота такім каментаром: «Надоечы нас ашчаслівілі ўсталяваннем кантэйнэрнай пляцоўкі для смецця. Але, як відаць, сіл ЖЭС стала толькі на палову дарожкі да кантэйнераў»

Так выглядае пешаходны пераход у Пінску на вуліцы Цэнтральнай каля крамы «Бруснічка» пасля невялікага дажджу. Так і ўяўляецца чалавек з будаўнічага нагляду, які пры прыманні напяваў «пусть идут неуклюже пешеходы по луже».

Мазыр, вуліца Пралетарская, каля дзіцячага садка 19. Тут дзяцей вучаць не з горкі катацца, а гамаваць.

Усё найлепшае дзецям Талачына. Цэнтральны парк. Драўляная горка можа і не слізгае, затое пафарбаваная.

Рамонт саматужак з дапамогай малярнага скотчу, мадэрнізацыя дзяржальна мятлы і прыкараткае дзяржальна рыдлёўкі. Як піша аўтар фота, гэта рэальнае начынне будаўнічай арганізацыі. Гэта пра яе показка: «Самавітая фірма возьме ў арэнду дзіракол».

Пісуар у ДЮСШ Берасця.

Койданава, вуліца Сонечная. Аўтар фота растлумачыў, што раней лужына была ў канцы вуліцы, але пасля скаргаў мясцовых жыхароў узровень дарогі панізілі на 0,7-0,9 метра, тым самым перасунулі лужыну да тых, хто не скардзіўся.

Фота капітальнага рамонту з пад'езда дома № 5 на вуліцы батанічнай у Менску. Рамонт быў скончаны ў 2015 годзе. Нам пішуць, што рапарацыю праводзіў ЖЭС 6 Першамайскага раёна. На звароты грамадзян чыноўнікі адказваюць, што каштарысныя грошы выдаткаваныя, сродкаў на заканчэнне рамонту ў пад'ездзе няма.

Другі навучальны корпус ГДУ імя Ф.Скарыны, Гомель. «Некалькі гадоў, як закончыўся рамонт. Хто прыдумаў рабіць п'едэстал вакол туалета – не ясна", - піша аўтар фота.

Лепельскі раён, паселішча Бароўка. Адцінак дарожкі ўпіраецца ў высокі паркан. Для чаго яе там паклалі?

Пандус у будынку Smile Plaza, які заканчваецца агароджанай пляцоўкай за мэтар ад зямлі.

Гомель, Заходні раён. Разабраная дарожка каля прыпынку «Пратэзна-артапедычны цэнтр». Люк знаходзіцца проста на ёй, аднак узняць яго на адзін узровень з пакрыццём нікому не собіла. Хоць чаму здзіўляцца - побач знаходзіцца такі ж люк у траве, толькі на высокім бетонным «п'едэстале».

І яшчэ адна дарожка. Гомель, Заходні раён, вуліца Мінская. Бардзюр даводзіцца пераступаць. Добра, калі людзі паспяваюць яго ўбачыць.

Гісторыя перапіскі з сайтам 115.бел: чалавек папрасіў зрабіць дарожку да пульта кіравання святлафорам на адцінку дарогі Мсціслаўца, 24 - Дана Мол у красавіку. 18 кастрычніка прыйшоў адказ: «Выканана». Чытачу такое «ўпарадкаванне» не спадабалася: «Яны б яшчэ дошкі кінулі, як робяць у вёсцы да вулічнай прыбіральні. Што перашкаджала закласці дробнай пліткай ад люка да бардзюра?»

Менск, вуліца Заслаўская, 25. Адрамантавалі ўлетку вулічныя сходкі, а пандуса поруч не зрабілі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках