20 красавiка 2024, Субота, 11:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы пра тэхагляд: А яго наогул правяраюць?

12
Беларусы пра тэхагляд: А яго наогул правяраюць?

Станам беларускіх аўто зацікавіліся літоўскія памежнікі.

У пункце пропуску «Шумскас» літоўскія памежнікі развярнулі і адправілі назад у Беларусь адразу некалькі аўтамабіляў з няпройдзеным тэхаглядам. «Такія аўто нясуць пагрозу, мы іх не прапускаем», - пракаментавалі tut.by тое, што адбылося ў службе аховы дзяржаўнай мяжы Літвы. Беларускія кіроўцы хоць і разумеюць, што гэта парушэнне, дзівяцца: многія адразу ж узгадалі, што адзнаку аб праходжанні ТА ў іх не правяралі.

Мянчук Эдуард выехаў 18 кастрычніка на сваім аўтамабілі з беларускай сталіцы ў бок Літвы. Разам з кіроўцам у аўто знаходзіліся пасажыры. Пад 8 гадзін падарожнікі былі ўжо на мяжы, у беларускім ПП «Лоша».

- Беларускую мытню прайшлі без праблем, а вось на сумежным баку, літоўскай ПП «Шумскас», нас затрымалі, - распавёў мужчына. - Памежнік пацікавіўся, ці прайшоў аўтамабіль тэхагляд. А калі даведаўся, што не, то папрасіў мяне ад'ехаць у бок.

Праз некаторы час Эдварду і ягоным пасажырам паведамілі, што праз тое, што аўто без ТА, прапусціць яго ў Літву яны не могуць. Пры гэтым няма забароны, каб беларусы трапілі ў краіну, аднак аўто неабходна будзе адагнаць у Беларусь. Дабрацца ў Літву можна, напрыклад, цягніком, які адыходзіць ад размешчанай побач чыгуначнай станцыі Гудагай.

- Памежнікі паводзілі сябе вельмі карэктна, перапрашалі. Потым начальнік паста выдаў мне дакумент на ангельскай і літоўскай мовах, пераклаў мне, што там напісана: гэты аўтамабіль не мае права перасоўвацца па тэрыторыі Літвы, бо ён не прайшоў тэхагляд і нясе небяспеку для людзей і дарожнага руху, парушае ПДР.

У выніку аўтамабіліст і ягоныя спадарожнікі вымушаныя былі развярнуцца і з'ехаць назад у Беларусь. Пры гэтым памежны і мытны кантроль у «Шумскас» яны не праходзілі і адзнаку аб перасячэнні мяжы ў іх пашпартах не ставілі.

- Не адных нас развярнулі, без ТА было блізу пяці беларускіх аўто. Зразумела, што мы парушылі, але здзіўляе іншае: я паўтара года езджу на аўто без ТА, за гэты час некалькі разоў выязджаў у Літву і Польшчу і тэхагляд там не правяралі, а цяпер раптам праверылі.

Супрацоўнікі пункта пропуску «Лоша» вяртанне землякоў назад пракаментавалі фразай: «О, яшчэ адных развярнулі», а потым адправілі здаваць набытыя ў краме Duty Free набыткі.

У Службе аховы дзяржаўнай мяжы пры МУС Літвы запэўнілі, што тэхагляд на мяжы ў іх правяраюць заўсёды і вельмі часта праз яго адсутнасць адпраўляюць аўтамабілі назад у Беларусь. Памежнікі не пацвярджаюць інфармацыю аб тым, што некаторыя аўто без ТА раней прапускалі праз іх пункты пропуску.

- Гэта была не разавая акцыя. Адзнака аб пройдзеным тэхаглядзе павінна быць заўсёды. Патрабаванні для ўсіх людзей, якія едуць у Еўразвяз, аднолькавыя. Прычым аўто, якія не прапускаем праз мяжу, вельмі шмат - штогод такіх блізу трох тысяч.

Дарэчы, літоўскія памежнікі не прапускаюць у Еўропу не толькі праз адсутнасць тэхагляду, прычынай могуць быць несапраўдныя дакументы і візы, альбо чалавек не можа пацвердзіць мэту, з якой ён заязджае ў краіну, у некаторых турыстаў не стае грошай для знаходжання.

- Калі камусьці ўдалося без ТА праехаць у Еўропу, то будзьце гатовыя, што ваш аўтамабіль могуць спыніць памежнікі або паліцыя. Калі ТА няма, то кіроўцу выпішуць штраф.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках