18 красавiка 2024, Чацвер, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Забойства журналіста Washington Post: міністры ЗША і ЕЗ скасоўваюць візіты ў Эр-Рыяд

Забойства журналіста Washington Post: міністры ЗША і ЕЗ скасоўваюць візіты ў Эр-Рыяд
ДЖАМАЛЬ ХАШОГІ

Джамаль Хашогі знік 2 кастрычніка падчас візіту ў консульства Саудаўскай Арабіі ў Стамбуле.

Ангельскі, французскі, нідэрландскі і амерыканскі міністры скасавалі намер наведаць інвестыцыйную канферэнцыю ў Эр-Рыядзе ў сувязі з заклапочанасцю што да імавернага забойства саудаўскага журналіста, паведамляе eurointegration.com.

Міністр гандлю Вялікабрытаніі Ліам Фокс, міністр фінансаў Францыі Бруна Ле Мэр і нідэрландскі міністр фінансаў Вопке Гоекстра заявілі, што не возьмуць удзел у канферэнцыі Future Investment Initiative, якую прымае наследны саудаўскі прынц Мухамед ібн Салман на наступным тыдні, паведамляе Politico.

Акрамя таго, на паведамленне CNN, у канферэнцыі вырашыў не ўдзельнічаць міністр фінансаў ЗША Стывен Мнучын. Амерыканскія чыноўнікі пацвердзілі тэлеканалу, што ніхто з урадавых чыноўнікаў не паедзе ў Саудаўскую Арабію замест Мнучына.

Журналіст Джамаль Хашогі знік 2 кастрычніка падчас візіту ў консульства Саудаўскай Аравіі ў Стамбуле. Паводле звестак турэцкіх праваахоўнікаў, там яго, хутчэй за ўсё, забілі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках