29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Facebook стварыў аддзел барацьбы з умяшаннем у выбары

2
Facebook стварыў аддзел барацьбы з умяшаннем у выбары

Так званы «камандны пункт» будзе прадухіляць распаўсюджванне ілжывай інфармацыі.

Сацыяльная сетка Facebook стварыла адмысловы аддзел барацьбы з умяшаннем у выбары. Так званы «камандны пункт» будзе прадухіляць распаўсюджванне ілжывай інфармацыі, паведамляе svoboda.org са спасылкай на агенцтва Франс-Прэс.

Каманду барацьбы з ілжывымі навінамі размясцілі ў Каліфорніі. У новым аддзеле будуць працаваць блізу 20 чалавек - гэта экспэрты ў галіне аналітыкі і праграмавання. Яны будуць сачыць за падазронымі старонкамі падчас выбараў у ЗША і Бразіліі. 28 кастрычніка ў Бразіліі пройдзе другі тур выбараў прэзідэнта; прамежкавыя выбары ў амерыканскі Кангрэс намечаны на 6 лістапада.

У сакавіку стала вядома аб уцечцы праз кампанію Cambridge Analytica звестак 87 мільёнаў карыстальнікаў Facebook. Усё гэта адбываецца на фоне расследавання аб умяшанні Расеі ў амерыканскія выбары, што працягваецца ў ЗША, у тым ліку і з выкарыстаннем Facebook.

Сацыяльная сетка выдаліла амаль 300 старонак, звязаных з расейскай «фабрыкай троляў» - Агенцтвам інтэрнэт-даследаванняў. Вашынгтон абвінавачвае гэтае агенцтва ў датычнасці да ўмяшання ў прэзідэнцкія выбары ў ЗША, якія прайшлі ў 2016 годзе. Масква такія абвінавачванні неаднаразова адхіляла.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках