20 красавiка 2024, Субота, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ разбіўся вайсковы самалёт Л-39

8
У РФ разбіўся вайсковы самалёт Л-39

Пілотаў шукаюць ратавальнікі.

Вайскова-вучэбны самалёт Л-39 пацярпеў катастрофу і ўпаў у ваду ў Краснадарскім краі, заявілі ў Міністэрстве абароны РФ, паведамляе «РИА Новости».

«Самалёт выконваў палёт без боекамплекта. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай катастрофы магла стаць тэхнічная няспраўнасць», - заявілі ў абаронным ведамстве.

Інцыдэнт адбыўся а 17:00 паводле мясцовага часу, самалёт выконваў вучэбна-трэніровачны палёт. Ён пацярпеў катастрофу ў раёне населенага пункта Далжанская, удакладнілі ў Міністэрстве абароны РФ, дадаўшы, што пілотаў шукае пошукава-выратавальная група.

Самалёты Л-39 вырабляліся з 1970 да 1999 года ў Чэхіі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках