18 красавiка 2024, Чацвер, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Увесь кастрычнік нас ганяюць на суботнікі. А калі жыць»?

18
«Увесь кастрычнік нас ганяюць на суботнікі. А калі жыць»?

Адразу некалькі дзівосных зваротаў прыйшло з Менскага раёна.

«Увесь кастрычнік нас прымушаюць бясплатна працаваць па выходных — скардзяцца onliner.by аўтары. - Добра б адну-дзве суботы на месяц...Але кожны тыдзень - гэта занадта». Такі прымус, вядома, выклікае рашучае процідзеянне мас: яны штосьці гнеўна мармычуць, адводзяць вочы, пішуць безыменныя скаргі і просяць не выдаваць. Педагогі, як перадавая частка грамадства, таксама не змаглі маўчаць. Правільна, даслалі ананімку.

«Больш няма сіл маўчаць, - як умее не маўчыць ананім. - На працы прыйшла папера аб арганізацыі суботнікаў у кастрычніку. Людзі павінны выходзіць на суботнік усе чатыры суботы месяца (6, 13, 20, 27 кастрычніка). Потым трэба даваць справаздачу ў некалькі інстанцый аб праведзенай працы. Людзі абураныя, у работнікаў ёсць сем'і, дзеці, у многіх свае падворкі, дзе таксама трэба працаваць. Як можна прымушаць людзей выходзіць на працу?..»

Ці сапраўды людзі абураныя або тое, што адбываецца, ім падабаецца - мы не ведаем, яны ж маўчаць. У кожным выпадку чарговы пачак выканкамаўскіх папер папоўніў калекцыю адміністрацыйных шэдэўраў. Называецца усе гэта, вядома, месячнікам у навядзенні парадку. Хтосьці, магчыма, не разглядзіць тут нічога незвычайнага. Але яно ёсць.

Менскі райвыканкам сфармуляваў заданне так: старшыням сельскіх выканкамаў арганізаваць і правесці суботнікі з удзелам усіх устаноў, прадпрыемстваў, арганізацый і насельніцтва. Аддзелу ідэалогіі і рэдакцыям газет - шырока асвятліць. Старшыням сельсаветаў - даслаць справаздачы: якая арганізацыя колькі дала людзей, аб'ём работ.

Далей дакумент, які прыйшоў зверху, прыняліся інтэрпрэтаваць начальнікі на месцах і спускаць на ніжнія ўзроўні. Управа адукацыі, спорту і турызму Менскага райвыканкама разаслала ўласны ліст у падведамныя арганізацыі:

«Кіраўнікі ўстаноў адукацыі павінны арганізаваць і правесці 6 кастрычніка, 13 кастрычніка, 20 кастрычніка, 27 кастрычніка 2018 года суботнікі. Справаздачы аб праведзенай на суботніках працы накіроўваюцца ва ўправу адукацыі, спорту і турызму Менскага райвыканкама праз электронную пошту не пазней за 8 кастрычніка, 15 кастрычніка, 22 кастрычніка, 29 кастрычніка 2018 года адпаведна».

Затым за справу ўзяліся мясцовыя адміністратары-дырэктары і кіраўнікі сельвыканкамаў. Яны проста паставілі бясплатную рабсілу перад фактам. Праца, паводле слоў нашых суразмоўцаў, палягае ў асноўным у тым, каб прыбіраць лісце.

Што будзе, калі адмовіцца? Гэтая страшная думка нікому з ананімаў у галаву не прыходзіла. Пра рэпрэсіі ніхто не казаў, у дакументах яны не прапісаныя, людзям дазваляюць здагадвацца самім. А ўжо яны з задавальненнем малююць сабе карціны апакаліпсісу і непадаўжэння кантракту.

Наогул, да бясплатнай працы ўсе ставяцца па-рознаму, у яе, напэўна, ёсць і прыхільнікі, і праціўнікі. Але той, хто фармуляваў дакументы, відавочна, не падазрае, што робіць нешта не так, як задумваў у 1919-м Ленін. У суботніка ёсць два асноўныя прынцыпы: 1) добраахвотнасць; 2) ініцыятыва павінна зыходзіць знізу. Інакш гэта не суботнік, а нешта іншае. Па бухгалтэрыі і адміністрацыйнаму кодэксу гэта трэба праводзіць неяк інакш.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках