24 красавiка 2024, Серада, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін пра ядзерныя ўдары: Мы, як пакутнікі, трапім у рай, а яны проста здохнуць

136
Пуцін пра ядзерныя ўдары: Мы, як пакутнікі, трапім у рай, а яны проста здохнуць

Рэпліка выклікала ў расейцаў смех.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што Расея нібыта не можа стаць ініцыятарам ядзернай вайны, бо яе вайсковая дактрына не прадугледжвае прэвентыўнага ўдару, піша "Новое время".

Пра гэта ён сказаў ў чацвер, 18 кастрычніка, падчас пасяджэння Міжнароднага дыскусійнага клуба «Валдай».

Кіраўнік Крамля таксама дадаў, што не баіцца знішчэння расейцаў, бо яны, з ягоных слоў, «трапяць у рай».

«Агрэсар павінен ведаць, што адплата непазбежная, што ён будзе знішчаны. А мы - ахвяры агрэсіі. Мы, як пакутнікі, трапляем у рай. А яны - проста здохнуць», - сказаў Пуцін.

Пры гэтым ягоная апошняя рэпліка выклікала сярод людзей у зале бурны смех.

Напісаць каментар 136

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках