18 красавiка 2024, Чацвер, 17:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бацькоў «керчанскага стралка» наважылі пакараць

24
Бацькоў «керчанскага стралка» наважылі пакараць
ФОТА: KERCH.FM

Расейскія ўлады аформілі пратакол.

Бацькоў студэнта Уладзіслава Раслякова, які зладзіў масавае забойства ў Керчанскім тэхнікуме, аштрафуюць на 500 рублёў за неналежнае выкананне бацькоўскіх абавязкаў. Пра гэта са спасылкай на неназваную крыніцу паведамляюць «Известия».

Са слоў суразмоўцы выдання, на бацькоў аформлены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, але яго ўручаць ім толькі пасля пахавання сына, які скончыў жыццё самагубствам. Разам з тым вядома, што Раслякову на момант учынення злачынства было 18 гадоў - пад катэгорыю непаўналетніх, пра якія ідзе гаворка ў адпаведным артыкуле КаАП, ён не трапляе.

Блізкая да следства крыніцы паведамляла, што Раслякоў-старэйшы ахарактарызаваў сына як выхаванага і неагрэсіўнага, але даволі замкнёнага чалавека. З дзіцем мужчына амаль не меў стасункаў і ў апошнія гады не жыў разам з ім.

Паводле версіі расейскіх следчых, 17 кастрычніка Уладзіслаў Раслякоў зладзіў напад на Керчанскі тэхналагічны тэхнікум. Ён прывёў у дзеянне некалькі самаробных бомбаў і пачаў расстрэльваць навучэнцаў і выкладчыкаў, а пасля ўчыніў самагубства. У выніку ягоных дзеянняў, паводле апошніх звестак, загінулі 20 чалавек, амаль 50 пацярпелі.

З артыкула 5.35 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэнняў вынікае, што бацькі могуць быць пакараныя штрафам сумай ад 100 да 500 рублёў за невыкананне або неналежнае выкананне бацькоўскіх абавязкаў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках