23 красавiка 2024, aўторак, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прыбіральшчыца гаражнага кааператыва знайшла ў сметніцы $5 тысяч

22
У Менску прыбіральшчыца гаражнага кааператыва знайшла ў сметніцы $5 тысяч

Жанчына беспаспяхова шукала ўладальніка, а потым звярнулася ў міліцыю.

Прыбіральшчыца гаражнага кааператыва ў Менску знайшла ў кантэйнеры для смецця больш за 5 тысяч даляраў. Жанчына беспаспяхова шукала ўладальніка, а потым звярнулася ў міліцыю. Падрабязнасці паведамляе ГУУС Менгарвыканкама, піша tut.by.

Жанчына прыйшла раніцай на працу ў кааператыў «Малінаўка» і падчас прыборкі смецця заўважыла ў кантэйнеры пачак грошай. Там было 5400 даляраў, але сярод кіроўцаў ніхто не прызнаў знаходку. Тады супрацоўніца звярнулася па дапамогу да праваахоўнікаў.

«Супрацоўнікам міліцыі яна прызналася, што думак прысвоіць грошы ў яе нават не ўзнікала», - распавяла афіцыйная прадстаўніца Маскоўскага РУУС Вольга Міхаленя.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках