25 красавiка 2024, Чацвер, 15:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Падмаскоўі выявілі 630 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт без акцызаў

4
У Падмаскоўі выявілі 630 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт без акцызаў

Цыгарэты перамяшчаліся пад выглядам транзітнай пастаўкі ў Грузію.

Федэральная мытная служба (ФМС) Расеі канфіскавала ў Падмаскоўі 630 тысяч пачкаў цыгарэт з Беларусі без акцызных марак. Такая інфармацыя размешчаная на сайце ФМС.

Тытунёвыя вырабы перамяшчаліся пад выглядам транзітнай пастаўкі ў Грузію. Цягач з прычэпам, якім кіраваў грамадзянін Беларусі, ішоў праз Смаленскую вобласць па федэральнай трасе ў бок Масквы. Для ўтойвання маршруту руху ад сістэм транспартнага кантролю рэгістрацыйныя знакі аўтамабіля былі часткова зафарбаваныя, гаворыцца ў паведамленні.

Для перагрузкі тавару аўтацягнік прайшоў на тэрыторыю складскога комплексу ў Маскоўскай вобласці.

Супрацоўнікі Галоўнай управы ў барацьбе з кантрабандай (ГУБК) ФМС Расеі супольна з аператыўнікамі Маскоўскай абласной мытні затрымалі таварную партыю падчас выгрузкі ў іншы аўтамабіль.

Тавар, не прызначаны для рэалізацыі на тэрыторыі Расеі, канфіскаваны. Разглядаецца пытанне аб распачынанні справы аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Сума нявыплачаных мыт у бюджэт РФ склала больш за 50 млн расейскіх рублёў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках