27 красавiка 2024, Субота, 1:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У каледжы ў Керчы знайшлі бомбу

13
У каледжы ў Керчы знайшлі бомбу

Сапёры выявілі выбуховае прыстасаванне на месцы трагедыі.

Спецыялісты Нацыянальнага антытэрарыстычнага камітэта РФ знайшлі бомбу ў будынку політэхнічнага каледжа ў Керчы. Пра гэта паведаміў прадстаўнік НАК Андрэй Пржэздомскі ў эфіры тэлеканала РБК, паведамляе ТАСС.

«Працуюць на месцы выбухатэхнікі, якія вывучаюць знойдзеную выбуховую прыладу», - сказаў Пржэздомскі.

У будынку знайшлі цела хлопца, які застрэліўся.

Раней у Следчым камітэце паведамілі, што нападнікам быў 18-гадовы студэнт каледжа Уладзіслаў Раслякоў. Ён скончыў жыццё самагубствам.

У выніку нападу загінулі 18 чалавек. Следчы камітэт спачатку завёў справу пра тэракт, аднак затым перакваліфікаваў яго на артыкул пра забойства дзвюх і больш асоб.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках