29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Які сярэдні заробак у суседніх краінах

1
Які сярэдні заробак у суседніх краінах
ФОТА: DEPOSITPHOTOS

У лідарах сярод краін-суседак - Польшча.

Myfin.by наважыў паглядзець, колькі ў сярэднім атрымліваюць у суседніх краінах.

У Расеі ў сярэднім атрымліваюць па 42 500 рублёў - гэта $648, цi 1369 рублёў.

Ва Украіне сярэдні заробак цяпер складае 8 977 грыўняў - гэта $321, або 679 рублёў.

У Польшчы сярэдні заробак у 2018 годзе знаходзіцца на ўзроўні 4697 злотых - гэта $1266 або 2672 рубля.

У Літве сярэдні заробак сёння роўны 895 еўра ў месяц - гэта $1137 або 2189 рублёў.

У Латвіі сярэдні заробак складае 985 еўра - гэта $1141 або 2409 рублёў.

Калі казаць пра краіны Еўразійскага эканамічнага звязу, то ў Казахстане сярэдні заробак складае 162 751 тэнге, або $443, або 935 рублёў. У Арменіі сярэдні заробак складае 147000 драмай, або $302, або 639 рублёў. У Кыргызстане ў сярэднім атрымліваюць па 17 003 сома, або $245, або 518 рублёў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках