23 красавiка 2024, aўторак, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вера Лапко выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Люксембургу

Вера Лапко выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Люксембургу
ВЕРА ЛАПКО

Прызавы фонд турніру - $226 тысяч.

Беларуска Вера Лапко выйшла ў чвэрцьфінал турніру WTA International у Люксембургу з прызавым фондам 226 750 даляраў, паведамляе tut.by.

У матчы 2-га кола Вера Лапко (№62 рэйтынгу WTA) у двух сэтах падолела францужанку Палін Парменцье (№50 WTA), якая пасеяная на турніры пад 8-м нумарам - 7:5, 6:2.

У стартавым паядынку Вера Лапко ў трох сэтах перамагла прадстаўніцу Нямеччыны Карыну Вітхёфт (№100 WTA) - 6:4, 5:7, 6:4.

У чвэрцьфінале турніру ў Люксембургу Вера Лапко сустрэнецца з пераможцай матчу Белінда Бенчыч (№47 WTA, Швейцарыя) - Кірстэн Фліпкенс (№52 WTA, Бэльгія)

Раней у парным разрадзе Вера Лапко таксама паспяхова правяла стартавы матч. Беларуска разам з прадстаўніцай Люксембурга Мэндзі Мінелі ўзялі верх над дуэтам Ксенія Кноль (Швейцарыя)/Ірына Бара (Румынія) - 6:7 (2:7), 6:3, 10:6. У чвэрцьфінале Лапко і Мінелі будуць змагацца супраць дуэта Кацярына Яшына (Расея)/Акгуль Аманмурадава (Узбекістан).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках