20 красавiка 2024, Субота, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея накіравала войска ў Керч

14
Расея накіравала войска ў Керч
ФОТА: KERCH.FM

Да тэхнікуму сцягваюць войскі і БТРы.

Да тэхнікуму ў Керчы, дзе выбухнула бомба, накіравана больш за 200 вайскоўцаў і блізу 10 адзінак тэхнікі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Паўднёвай вайсковай акругі РФ, паведамляе ТАСС.

Вайскоўцы заявілі, што жаўнеры будуць аказваць дапамогу экстраным службам горада ў расчыстцы завалаў на месцы выбуху.

Прычынай выбуху ў Керчанскім тэхнікуме стала неўстаноўленае выбуховае прыстасаванне, заявіў прадстаўнік Нацыянальнага антытэрарыстычнага камітэта. У ведамстве таксама пацвердзілі інфармацыю, што паступалі раней, пра 10 загінулых і 50 пацярпелых у выніку інцыдэнту. Дагэтуль у прэсе фігуравала версія выбуху газавага балона.

Са слоў відавочцаў, у каледжы адбылася серыя выбухаў і былі чутныя стрэлы.

Расейскія ўлады назвалі выбух тэрактам.

Следчым камітэтам РФ паводле факта гібелі людзей у тэхнікуме распачатая крымінальная справа.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках