19 красавiка 2024, Пятніца, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пастаўкі расейскіх нафтапрадуктаў у Беларусь хутка скарачаюцца

3
Пастаўкі расейскіх нафтапрадуктаў у Беларусь хутка скарачаюцца

Сітуацыя кардынальна змянілася ў трэцім квартале сёлета.

Беларусь у жніўні імпартавала найменшы сёлета аб'ём нафтапрадуктаў з Расеі, сведчаць афіцыйныя статыстычныя звесткі.

У першым паўгоддзі Беларусь штомесяц увозіла з Расеі блізу 300-400 тысяч тон нафтапрадуктаў, аднак у трэцім квартале сітуацыя кардынальным чынам змянілася, паведамляе tut.by са спасылкай на БелаПАН.

Так, у жніўні Беларусь імпартавала з Расеі найменшую сёлета колькасць нафтапрадуктаў - 141,9 тысяч тон (супраць 237 тысяч тон у ліпені). Усяго за студзень-жнівень Беларусь атрымала 2,49 млн тонаў нафтапрадуктаў з Расеі на 974100000 даляраў.

У фізічным выражэнні за студзень-жнівень Беларусь павялічыла імпарт расейскіх нафтапрадуктаў на 24,9%, у вартасным - на 56,6%.

Расейскія ўлады сёлета выказалі занепакоенасць гэтай дынамікай. Расея падазравала Беларусь у рээкспарце расейскіх нафтапрадуктаў і з гэтай прычыны ініцыявала абмежаванне іх паставак.

Паводле інфармацыі БелаПАН, якая пацверджаная дакументальна, ужо ў жніўні на ініцыятыву расейскага боку была падрыхтаваная пастанова аб абмежаванні паставак нафтапрадуктаў з Расеі ў Беларусь.

Паводле вынікаў перамоў урадаў дзвюх краін 10 кастрычніка віцэ-прэм'еры Беларусі і Расеі Ігар Ляшэнка і Дзмітрый Козак падпісалі пратакол аб унясенні змяненняў у міжурадавае пагадненне аб мерах урэгулявання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў. У дакуменце узгоднены індыкатыўныя балансы і пратаколы нафтапрадуктаў на лістапад-снежань 2018 года і на ўвесь 2019 год.

Міністр энэргетыкі Расеі Аляксандр Новак паведаміў на мінулым тыдні журналістам, што індыкатыўныя балансы прадугледжваюць нулявыя пастаўкі ў Беларусь аўтабензіну, дызельнага паліва і мазуту расейскай вытворчасці.

Пратакол, падпісаны на мінулым тыдні віцэ-прэм'ерамі дзвюх краін, прадугледжвае, што Беларусь з лістапада сёлета з Расеі зможа імпартаваць толькі нафтапрадукты, якія не вырабляюцца ў рэспубліцы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках