19 красавiка 2024, Пятніца, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзесяць чалавек загінулі падчас выбуху ў Крыме

10
Дзесяць чалавек загінулі падчас выбуху ў Крыме

Выбух адбыўся ў політэхнічным каледжы.

У сацсетках жыхары Керчы паведамляюць аб выбуху ў Політэхнічным каледжы, размешчаным на вуліцы Войкава, паведамляе «Крым. Реалии».

У выніку выбуху выбіла аконныя рамы. У сацсетках паведамляюць пра загінулых і параненых.

Карэспандэнт сайта «Керч - мой горад» паведамляе, што з прычыны выбуху ёсць пацярпелыя. Да месца здарэння з'язджаюцца карэты «хуткай дапамогі», машыны ратавальнікаў, раён ачапляюць паліцыяй. Відавочцы паведамляюць аб сілавіках з аўтаматамі.

Са звестак «Крымінфарма», у каледжы адбыўся выбух газу. Як паведамляе інфармагенцтва, паводле папярэдніх звестак, 10 чалавек загінулі, яшчэ 50 пацярпелі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, выбухнуў бытавы газ.

Крыніца ў экстраных службах пацвердзіла ТАСС інфармацыю аб наяўнасці загінулых і пацярпелых. Таксама агенцтва са спасылкай на медыкаў удакладняе, што ахвярамі сталі 10 чалавек.

Фотa: kerch.fm
Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках