29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча падпісала 20-гадовыя кантракты на пастаўку звадкаванага газу з ЗША

4
Польшча падпісала 20-гадовыя кантракты на пастаўку звадкаванага газу з ЗША

Пастаўкі будуць праводзіцца за кошт новых вытворчых магутнасцяў у Луізіяне.

Польская дзяржаўная нафтагазавая кампанія PGNiG падпісала два доўгатэрміновыя кантракты з амерыканскімі фірмамі Venture Global Calcasieu Pass і Venture Global Plaquemines LNG на пастаўку звадкаванага газу.

Пра гэта паведамляе выданне Money.pl.

Паводле ўмоў кантракту, кожная з кампаній цягам 20 гадоў будзе пастаўляць у Польшчу 1 млн тон звадкаванага газу штогод.

Згодна з кантрактам, пастаўкі газу могуць быць прадметам далейшага гандлю кампаніяй PGNiG на міжнародных рынках і будуць рэалізавацца паводле формулы free-on-board, што азначае атрыманне тавару пакупніком у порце пагрузкі.

Пастаўкі будуць ажыццяўляцца за кошт новых вытворчых магутнасцяў у Луізіяне, заканчэнне будаўніцтва якіх чакаецца да 2023 годзе.

Як вядома, Польшча спрабуе паменшыць сваю залежнасць ад расейскага газу.

У мінулым годзе ў Польшчу прыйшлі 13 суднаў са звадкаваным газам з ЗША і Катара. Аб'ём пастаўленага ў краіну ЗПГ у першым паўгоддзі гэтага года вырас на 50%. Яго дзель у агульным аб'ёме імпарту склала 18%.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках