20 красавiка 2024, Субота, 16:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На станцыю метро «Кастрычніцкая» выклікалі сапёраў

6
На станцыю метро «Кастрычніцкая» выклікалі сапёраў

Станцыю закрылі праз падазроны прадмет.

Раніцай 17 кастрычніка часова закрылі станцыю метро «Кастрычніцкая». Людзей не пускаюць на станцыю, а цягнікі праязджаюць міма.

«Не пускаюць на станцыю метро «Кастрычніцкая», папрасілі скарыстацца наземным транспартам», - паведаміла tut.by чытачка Галіна.

Пра тое, што на станцыі не спыняюцца цягнікі, і на яе не пускаюць людзей, паведамілі і іншыя менчукі.

«На станцыі метро «Кастрычніцкая» была выяўленая безгаспадарная торба. Цягніка ідуць без прыпынення. Выкліканы супрацоўнікі праваахоўных органаў», - паведаміў прэс-сакратар Менскага метрапалітэна Андрэй Дроб.

Торба была знойдзеная а 9.19, а ў 9.37 станцыю закрылі для пасажыраў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках