23 красавiка 2024, aўторак, 20:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі: Заўтра будзе да +21°С

2
Сіноптыкі: Заўтра будзе да +21°С

Прагноз надвор'я на найбліжэйшыя тры дні.

17 кастрычніка надвор'е на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць антыцыклон з цэнтрам над Бранскай вобласцю Расеі. Чакаецца невялікая воблачнасць. Без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі слабы туман, паведамляе Гідрамет.

Вецер паўднёвы сярэдні. Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны панізіцца да +3..+8°С, у асобных раёнах 0..+2°С, максімальная тэмпература ў сярэдзіне дня складзе +15..+21°С.

18 кастрычніка надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску і цёплая паветраная маса. Пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер паўднёвай чвэрці слабы да сярэдняга. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +1..+7°С, максімальная - удзень +15..+22°С.

19 кастрычніка вялікая частка рэспублікі застанецца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску, толькі, у асноўным, на поўначы краіны адаб'ецца ўплыў малаактыўнага атмасфернага фронту. Чакаецца воблачна з прасвятленнямі. Уначы на паўночным захадзе, удзень у асобных раёнах, у асноўным на поўначы краіны невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +2..+9°С, максімальная - удзень +12..+18°С.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках